Сяг ’мера даўжыні’ (Я. Сіпакоў). Параўн. укр. сяг ’сажань; мера даўжыні ў досегу рук (каля 3–4 м)’, рус. сяг ’адлегласць у межах дасягання рук’, польск. siąg ’мера даўжыні’, чэш. sáh ’сажань’. Вытворнае ад сягаць, гл. Насуперак Праабражэнскаму (2, 248), не звязана з сігаць (гл.), параўн. таксама пярэчанні ў Фасмера, 3, 825.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зені́тны ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.

зені́тны ​2, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадносіць пазычаны посуд. Паадносіць дзяцей у яслі.

2. Аднесці, аддаліць, перамясціць на нейкую адлегласць усё, многае. Вецер паадносіў лісце. Паадносіць платы ад дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́ніш, ‑у, м.

1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць. Фініш заегу.

2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.

[Англ. finish.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыро́ка, прысл.

1. Прысл. да шырокі.

2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катапу́льта, -ы, ДМ -льце, мн. -ы, -льт і -льтаў, ж.

1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.

2. Механізм для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спец.).

3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў з далейшым спускам на парашуце (спец.).

|| прым. катапу́льтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлегра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Від сувязі, які забяспечвае хуткую перадачу паведамленняў на далёкую адлегласць пры дапамозе электрычных або радыёсігналаў.

2. Установа, якая прымае і адпраўляе такія паведамленні, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая ўстанова.

Працаваць на тэлеграфе.

Пошта і т.

3. Апарат для перадачы і прыёму тэлеграм.

|| прым. тэлегра́фны, -ая, -ае.

Тэлеграфныя слупы.

Т. стыль пісьма (перан.: вельмі сціслы, лаканічны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. адбег, ‑ла; заг. адбяжы; зак.

Бягом аддаліцца на нейкую адлегласць ад каго‑, чаго‑н. Закруцілася змяя, засіпела так, што Ра спалохаўся і адбег назад. Маўр. // перан. Хутка аддаліцца ад чаго‑н. Хваля адбегла ад берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Зрабіць падарожжа (на кані, аўтамашыне і інш.) на невялікую адлегласць. Добра праехацца ў аўтобусе раніцаю, калі яшчэ толькі-толькі прачынаецца наваколле. Лупсякоў. // Слізгаючыся, пракаціцца па чым‑н. Не ўтрымаўся хлапчук, разбегся і праехаўся па лёдзе. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўжыня́, ‑і, ж.

1. Працягласць лініі, плоскасці, цела паміж двума найбольш аддаленымі іх пунктамі. Вымераць даўжыню і шырыню. Меры даўжыні. // Адлегласць паміж канцамі чаго‑н. Даўжыня вуліцы. □ Гэта быў разгром вялікай калоны — каля трох кіламетраў даўжынёю. Шамякін.

2. Працягласць у часе. Даўжыня дня. Даўжыня жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)