праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў. Колас.
2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца. Корбан. — Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблу́днік, ‑а, м.
Абл. Той, хто далучыўся да каго‑н., прыстаў, прыблудзіўся да якога‑н. месца. Усё ўскладнялася яшчэ і тым, што ў гэтыя ж балотныя, пустэльныя мясціны трапілі некаторыя адшчапенцы з далёкіх брыгад і злучэнняў.. Амаль кожны з такіх прыблуднікаў жыў сам па сабе і дзейнічаў як хацеў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрачына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Прачнуцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Некаторыя раненыя папрачыналіся, і чуваць было, як яны з крэктам варочаліся з аднаго боку на другі. Лобан. Была летняя раніца і тая сцішанасць, калі яшчэ не ўсе папрачыналіся і вуліц не запоўніла людская мітусня і гамонка. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парасцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Расцягаць усё, многае або ўсіх, многіх. А яшчэ праз тры дні ўначы загарэлася новая хата, і, тушачы, вянцы парасцягалі па ўзгорку, аж да падмурка. Мікуліч. Ваўкі, калі гэта былі яны, часткова з’елі сваю здабычу на месцы, а часткова парасцягалі па логавах. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парка́н, ‑а, м.
Агароджа з бярвёнаў, штыкецін або мураваная. Усе будынкі новыя, са стрыжнёвай сасны, крытыя гонтай, агароджаныя не плотам, а парканам з такіх [бярвёнаў], з якіх у Малінаўцы будавалі хаты. Чарнышэвіч. Са снегу мясцінамі выглядаюць канцы жэрдак ды яшчэ няроўныя крывыя колікі парканаў. Галавач. Кругом бальніцы высокі мураваны паркан. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўрублёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
Разм. Манета вартасцю ў паўрубля. А калі б наліла яму гаспадыня начоўкі цёплай вады, калі б яшчэ паклала туды сярэбраную паўрублёўку, як гэта ў пэўныя часы рабіла мая маці, то павесялеў бы чалавек ад такога ужывання і адразу памаладзеў бы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спазне́нне, ‑я, н.
Парушэнне тэрміну выканання, здзяйснення чаго‑н., больш позняя яўка каго‑н.; выкананне чаго‑н. у больш позні час. Лабановіч увайшоў у клас з некаторым спазненнем, мяркуючы, што, можа, яшчэ прыйдуць вучні. Колас. [Васю] вось і пра веснавую сяўбу трэба дбаць, каб, хоць і са спазненнем, управіцца з ёю. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасла́цца, спашлюся, спашлешся, спашлецца; спашлёмся, спашляцеся; зак.
Паказаць на каго‑, што‑н. у пацвярджэнне ці ў апраўданне чаго‑н.; прывесці ў якасці доказу. — Разам будзем апраўдвацца, — абяцаю я Рогачу. — На мяне спашліся. Савіцкі. Красніцкі спаслаўся на няхватку часу, і, падзякаваўшы яшчэ раз за шчырую гасціннасць, мы выйшлі на вуліцу. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць 1.
сплю́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць 2.
2. у знач. прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска. Шушкевіч. // Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статс-сакрата́р, ‑а, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.
2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.
[Ням. Staatssekretär.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)