танкля́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць танклявага. Ранейшая, крыху несуразмерная танклявасць .. [Васіля] .. ужо даўно знікла. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увагну́тасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць увагнутага (у 2 знач.).

2. Увагнутае месца, угін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уду́шлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан удушлівага.

2. Частае, цяжкае дыханне; удушша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ужыва́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ужывальнага; частата ўжывання чаго‑н. Ступень ужывальнасці варыянтаў слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узго́дненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць узгодненага (у 2 знач.). Узгодненасць у рухах. Узгодненасць дзеянняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць упраўнага. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў.. [Васіль] сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устарэ́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць устарэлага. Устарэласць бытавых звычак. Устарэласць тарыфнай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягаві́тасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цягавітага. У Леапольда Гушкі падвоілася стараннасць, цягавітасць, сіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць чаканнага (у 3 знач.); выразнасць. Чаканнасць кроку. Чаканнасць стылю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыго́жы ’прыемны, гожы, сімпатычны’ (ТСБМ, Шпіл., Нас., Мік., Ласт., Байк. і Некр., Яруш., Растарг.; чэрв., Сл. ПЗБ), пріго́жый ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж вытворныя рознасуфіксальныя назоўнікі: прыгажо́сць, прыго́жасцьуласцівасць прыгожага; што-небудзь прыгожае, чароўнае; хараство; прыгожае (агульнае паняцце); прыгожы знешні выгляд; прыгажуня’, толькі мн. л. прыгажо́сці ’прыгожыя мясціны; тое, што робіць уражанне сваім прыгожым выглядам’, у значэнні выклічніка ’выклікае захапленне, адабрэнне і пад.’ (Шпіл., Байк. і Некр., Яруш., ТСБМ), прігажо́сьць, прыго́жысьць ’прыгажосць’ (Бяльк.). Працягвае ст.-бел. пригожии ’прыгодны, прыдатны, адпаведны, належны’ (Сл. Скарыны), прэфіксальнае ўтварэнне ад го́жы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)