паабскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абскубці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабскубаць вазы з сенам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсыпа́цца, ‑аецца; зак.

Абсыпацца — пра ўсё, многае. Акопы былі зруйнаваны гарматным агнём: зямля з краёў паабсыпалася... Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабсыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Падарожнікі паабсыхалі. Адзенне паабсыхала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабшчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абшчыпаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паабшчыпваць куранят. Паабшчыпваць булку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааддзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Аддзяліць усіх, многіх або ўсё, многае. Пааддзяляць сыноў з сем’ямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааджына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Аджаць ад краю чаго‑н. усё, многае. Пааджынаць жыты ад дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адклеіць што‑н. у многіх месцах; адклеіць усё, многае. Паадклейваць маркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкасіць ад краю чаго‑н. усё, многае. Паадкошваць віку ад межаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадкру́чвацца, ‑аецца; зак.

Адкруціцца ў многіх месцах; адкруціцца — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх. Гайкі паадкручваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадпа́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Адпаяць адно за другім усё, многае; адпаяць у многіх месцах.