запхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).
1. каго-што. Уціснуць, упіхнуць куды-н.
З. за пазуху кніжку.
2. што. Заткнуць, закрыць якую-н. адтуліну.
Запхнулі яму анучай рот.
|| незак. запіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і запі́хваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. запіха́нне, -я, н. і запі́хванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.
Жанчына ахнула.
2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.
А. палкай па галаве.
|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. а́ханне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ка́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».
2. перан. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (разм.).
Хопіць табе к.
|| зак. нака́ркаць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Накаркаў бяду на сваю галаву.
|| аднакр. ка́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).
|| наз. ка́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сутыкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.
1. Пхаючы насустрач, ушчыльную наблізіць адно да аднаго.
С. вагоны.
2. з кім. Прывесці да нечаканай сустрэчы, знаёмства з кім-н.
Жыццё сутыкнула яго з многімі людзьмі.
◊
Сутыкнуць ілбамі — прымусіць уступіць у адкрытае сутыкненне.
|| незак. сутыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фу́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. што або на што. Дзьмухнуць або, дзьмухнуўшы, затушыць што-н.
Ф. на пыл.
Ф. са стала паперкі.
Ф. на свечку.
2. што. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні.
|| незак. фу́каць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. фу́канне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адмы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.
1. Мыючы, ачысціць ад чаго‑н.; вымыць. Я толькі цяпер заўважаю на Міхайлавых далонях чорныя крапінкі. Іх не адмылі ні вада, ні час. Даніленка. А маці цэлы экзамен учынілі [жандары], загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. // Мыццём зняць, вывесці (плямы, пахі і пад.). Адмыць чарнільныя плямы. □ Рукі пахнуць травой — лебядой, Сырадоем і кропам. Гэтых пахаў ніякай вадой Не адмыеш ні троху. Гілевіч. // перан. Зняць віну, ганьбу, грэх, вярнуць гонар. [Змітрок:] — Бруд, калі ён зверху, адмываецца, а вось калі душа чорная, яе ніколі не адмыеш! Ваданосаў. Нікому, нават Кастусю, ніколі.. [Толя] аб гэтым не гаварыў. Нічым, здавалася яму, нават тысячай забітых ім фашыстаў, нельга будзе хоць трохі адмыць з яго страшную ганьбу. Брыль.
2. Размываючы плынню, патокам, аддзяліць. Рака адмыла частку берага.
3. Спец. Аддзяліць, ачысціць ад прымесей прамываннем. Адмыць залаты пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́сна,
1. Прысл. да ясны.
2. безас. у знач. вык. Пра добрую бясхмарную пагоду. На небе было ясна. Чарнышэвіч. Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна. Лупсякоў. Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут і ясна. Астрэйка. // Пра наяўнасць дзе‑н. святла; празрыста, светла. Кусты і трава.. слухалі звонкую музыку крышталёва-чыстага патоку. Тут было ціха, ясна і радасна. Самуйлёнак.
3. безас. у знач. вык. Зразумела, відавочна. Усё было ясна. Усё акрэслена. Усё безумоўна. Ні сумненняў, ні мрояў, ні дзіўных сноў... Кірэенка. // Пра здольнасць лагічна, свядома мысліць, успрымаць што‑н. На душы было светла, у галаве ўсё ясна. Ермаловіч.
4. у знач. пабочн. Несумненна, безумоўна, вядома. І куды ж Андрэй Шэмет можа ісці на Устроні? Ну ясна, у райком. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атэста́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. атэставаць.
2. Ацэнка, водгук, характарыстыка, якая даецца каму‑, чаму‑н. Лемяшэвіч не захацеў больш выслухоўваць атэстацыі людзей, якіх ён не ведаў, з якімі ні разу не сустракаўся. Шамякін.
[Лац. attestatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Ветлівы, далікатны ў абыходжанні. Калі ўжо гаварыць аб ёй, дык усюды, дзе ні пабывала Марына, яна была самай абыходлівай і ласкавай сярод медсясцёр. Грамовіч. Гэта быў чалавек гадоў сарака, далікатны і абыходлівы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падцмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Цмокаць нягучна або ў такт чаму‑н. Падцмокваць языком. □ Нашы людзі трывалыя: што ім жаласнае ні гавары, будуць слухаць, падцмокваць, памогуць бяду бедаваць, а слязы з вока не ўпусцяць. Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)