кра́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць дробнымі каплямі (пра дождж). Калі пачаў крапаць дождж, Вася пакрыў жыллё палаткай і скамандаваў дзецям забірацца ў сярэдзіну. Мележ.

2. Пакрываць крапінамі што‑н., наносіць крап. Крапаць чарнілам на паперу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ладкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; заг. ладкуй; незак., што.

Разм. Прыводзіць у парадак, уладжваць. Лёдзя спалохана падхапілася і хуценька спрытнымі звыклымі рухамі пачала ладкаваць валасы. Карпаў. У Гомелі я сеў у цягнік.. Калі зайшоў у купэ, там ладкавала рэчы высокая, досыць маладая жанчына. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Зрабіць падарожжа (на кані, аўтамашыне і інш.) на невялікую адлегласць. Добра праехацца ў аўтобусе раніцаю, калі яшчэ толькі-толькі прачынаецца наваколле. Лупсякоў. // Слізгаючыся, пракаціцца па чым‑н. Не ўтрымаўся хлапчук, разбегся і праехаўся па лёдзе. П. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., што і чаго.

1. Купіць у дадатак да таго, што ўжо ёсць. — А я думаю прыкупіць трохі зямлі! — Чаму ж не! Калі ёсць завошта, мо і купіш. Галавач.

2. У некаторых картачных гульнях — атрымаць у якасці прыкупу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́мхлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да прымхаў. Чалавек робіцца прымхлівы, калі ведае, што блізкі яго на краі жыцця. Шамякін. Аб’ектыў фотакамеры палохаў прымхлівых і забабонных сельскіх жыхароў. «Помнікі».

2. Заснаваны на прымхах. Босая, у белай начной сарочцы.. [Лёдзя] выклікала ў Арыны прымхлівы страх. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаміць.

2. у знач. прым. Які прытаміўся; стомлены. Прытомлены сабака бег наперадзе, і, калі азіраўся, вочы яго, за пятнаццаць сажняў, свяціліся чырванаватым святлом. Караткевіч. Увайшоў мажны чалавек, з прыемным тварам і зыркімі, прытомленымі вачамі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каму-чаму і без дап.

Разм. Спрыяць. Ад самага красавіка надвор’е прыяла людзям. Мележ. [Галіна] адразу ўспомніла знаёмства... Было ў ім нешта ад таго, калі людзі, не ведаючы адзін другога, шчыруюць і прыяюць, бо яны даўно зрадніліся. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

Адчуваць радасць; праяўляць радасць, быць у радасным, вясёлым настроі. Радавацца поспеху. □ [Лабановіч] радаваўся, калі бачыў шнуры добрай збажыны ці бульбы. Колас. — Вось гэта сіла! — радаваліся байцы, сочачы за танкамі. Мележ. Горад, напоўнены новым працоўным днём, радаваўся, смяяўся, спяваў. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Катаць, вазіць каго‑, што‑н. Што ты яго раскатваеш?

2. Разм. Тое, што і раскатвацца ​1. Што гэта будзе, калі кожны возьмецца раскатваць, куды яму ўздумаецца. Аднаму па дзяцей пад’ехаць, другому на кірмаш. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)