незалюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-чаго і без дап.
Выказаць незадаволенасць. [Віктар:] — Я з табой тады падніму чарку, калі ты загадаеш шафёру адагнаць машыну ў гараж,.. — і клункі распакуеш і кніжкі складзеш у шафу. — Можа, скажаш і заяву падаць? — незалюбіў Павел. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрае́зджы, ‑ая, ‑ае.
Цяжкі або немагчымы для праезду. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакой, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Лынькоў. Сэрца .. [Даніка] стукала трывожна, часта, — а што калі дарога акажацца зусім непраезджай?.. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Часовае падняцце вады ў вадаёмах у выніку раставання снегу або вялікіх дажджоў. Вуліца праходзіла такою лагчынаю, што вясной у час паводкі рабілася як рака. Чарнышэвіч. Калі была паводка,.. [Нёман] разліваўся больш чым на кіламетр. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑ворыцца; зак.
Разм. Пагаварыць многа, уволю. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас. Згаснуць зоркі, схаваецца месячык за хмару, а моладзь не можа нагаварыцца... Чарот. Быццам памаладзееш, як нагаворышся аб далёкім ды навекі блізкім юнацтве. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каленко́р, ‑у, м.
Баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі. Пераплёт з каленкору.
•••
Іншы каленкор — зусім другая справа, іншая размова. — Давай, Андрушка, наладзім хор! — казаў раз пісар Лабановічу. — Я табе памагу! Разумееш ты, зусім іншы каленкор, калі ў царкве спявае добры хор. Колас.
[Ад фр. calencar — род баваўнянай пафарбаванай тканіны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн.
1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў. Грамовіч. // Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.
2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.
[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантралёр, ‑а, м.
Службовая асоба, якая правярае каго‑, што‑н., кантралюе чыю‑н. дзейнасць. Кантралёр кіно. Кантралёр па зборцы трактароў. □ Калі кантралёр наблізіўся да маёра, які спаў, Таня адвяла яго працягнутую руку: — Не трэба, хай спіць. Білет у яго ў парадку. Даніленка.
[Фр. contrôleur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Глядзець доўга, неаднаразова. Калі ён у гэтыя хвіліны прыйшоў, то няхай пачакае, няхай патрывожыцца, як яна, папаглядзіць ва ўсе бакі. Кулакоўскі. Мікульскі помніў у гэтым месцы карту на памяць. Столькі папаглядзелі ў яе, як намячалася аперацыя! Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разліць усё, многае. Гаранскі паразліваў у крышталёвыя чаркі бальзам. Сабаленка. Прыходзіў.. Анатоль сюды зацемна, а ўставаў рана, але кожны раз, калі ішоў мыцца ў нейкі закутачак у канцы калідора, там былопоўна вады, мусіць, паразлівалі шафёры.. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паро́ю, прысл.
1. Калі-нікалі, часамі. Парою здацца нам магло, што Час — ён безудзельны: не за дабро і не за зло; што Час — ён ненадзейны. Вярцінскі. Часам з квасам, парою з вадою. Прыказка.
2. У свой час, у пару. Парою сена косяць. Прымаўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)