абу́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Стаць абураным; разгневацца. [Раман] нёс у кішэні паперку на атрыманне саломы і загадзя ведаў, як абурыцца цешча, што не выпрасіў сена. Чарнышэвіч.

абуры́цца, ‑рыцца; зак.

Разм. Абрушыцца, абваліцца. Сцяна абурылася. □ Высокі, дужы ў плячах,.. [Міхалка], як бы наўмысля, падпёр плячыма Сузонаву хату, каб яна не абурылася. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палу́ндра, выкл.

У мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы. Вокліч, як выстрал: «Палундра!» — Катэр злятае за борт. Звонак. // у знач. наз. палу́ндра, ‑ы, ж. Жартаўлівая назва маракоў наогул. [Сашка:] — Ты, палундра, чуеш? Як бы мне прышвартавацца да вашай праграмы? Гроднеў.

[Ад гал. val onder — падзенне ўніз.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паску́днік, ‑а, м.

Разм. груб. Той, хто робіць гадасці, паскудства. — Як бы гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары. Караткевіч. — А зараз, выходзіць, я вінаватая, што той паскуднік, бацька маёй дарагой дачушкі, гэтак зганьбіў усё і ўцёк, як шкодны кот. Радкевіч. // Ужываецца як лаянкавае слова. [Ладымер:] — Што ты робіш, паскуднік! Лом у садзе ты пазбіраў? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наве́ц ’мярцвяк, нябожчык’: не чалавек нават — як бы жывы навец (Васючэнка, зб. Тутэйшыя. Мн., 1989, 161). Адсутнасць дакладнай дыялектнай лакалізацыі слова, што ўзыходзіць да прасл. *navь, ц.-слав. навь ’мярцвяк’ і пад., не выключае яго запазычанне з іншых, не народных крыніц ці штучнае ўтварэнне. Параўн., аднак, на́ўскі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зняме́нне, ‑я, н.

Стан знямелага. Юзік не паварухчуўся. Нахіліўшыся з ліхтаром, Толік убачыў, што хлопец як бы застыў у зняменні. Вітка. Толькі неўгамонныя птушкі парушалі зняменне і цішыню гэтага апошняга прыпынку вечна клапатлівых і неспакойных людзей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Нацкоўваючы сабак на звера, крычаць «цюга». Выбеглі людзі з хатак, У неба рукамі загрукалі: — Ды ён, ірад, д’яблу служыць, Ды ён — сын нячыстых сіл. Як на яго цюгакалі, Бы на ваўка. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ара́ць несов. паха́ть;

◊ і мы ара́лі — и мы паха́ли;

хто тры разы́ арэ́, той тры снапы́ бярэ́ — посл. как посе́ешь, так и пожнёшь;

як ні ары́, абы́ чо́рным дагары́ — погов. лишь бы как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Нясе, нысэ́ ’быццам’, нэсе́бе ’як бы, быццам’ (Сл. Брэс.). З ⁺не‑се, дзе се узыходзіць да дэйктычнай часціцы *se з асноўным значэннем ’бач’ (ESSJ SG, 2, 595), гл. се; у ⁺не‑се‑б(е) апошняя частка з бо, параўн. сыба ’няўжо’ (Сл. Брэс.), укр. себто ’менавіта’ (< се-бо-го) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заліва́цца ’тлусцець’ (Мат. Гом.), ’спяваць з пералівамі’ (ТСБМ). Рус. залива́ться ў розных знач., у тым ліку ’спяваць пералівіста’, укр. залива́тися ’пакрывацца вадкасцю’, ’смяяцца’, ’захлынацца’. Перан. ад залівацца ’пакрывацца вадкасцю’, ’напаўняцца вадкасцю’ (гл. заліць 3, ліць), для спеваў ’выдаваць гукі быццам бы такія, што пераліваюцца, як вадкасць’, для ’тлусцець’, ’набірацца тлушчу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)