убрыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Ударыць, выцяць задняй нагой, заднімі нагамі (пра капытных жывёл). Конь хадзіў на выгане, ніяк не хацеў лавіцца і нават два разы ўбрыкнуў Юзіка. Крапіва.

2. перан. Разм. Пакрыўдзіць, зняважыць. Лемяшэвіч, праўда, ведаў, што не надта любіць яго Арэшкін і што чалавек гэты здольны пры выпадку ўбрыкнуць знянацку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашара́шыць ’здзівіць; ударыць; перан. выпіць’ (Яўс.), рус. ошарашить ’моцна спалохаць; здзівіць; моцна з размаху ўдарыць’. Ад шарахаць, шарахнуць ’біць, цяць’, выкл. шарах!і, сюды, магчыма, і асіп. шарэш ’страх, дрыжыкі’ (Буз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясь! — выклічнік у значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуцьударыць па голым целе’, ’падзенне, удар’, ’бразь, плясь!’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.; полац., мсцісл., Нар. лекс.; паст., Сл. ПЗБ). Утворана ад ля́скаць (Праабражэнскі, 1, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацягну́ць1ударыць’, ’слізгануць па паверхні’, ’заступіцца’, ’патрабаваць адказу’, ’прымаць чый-н. бок’ (ТСБМ, Нас., Юрч., Ян.). Да цягну́ць (гл.).

*Пацягну́ць2, кам. потягну́ті ’патачыць касу’ (Выг.). З польск. pociągnąć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сту́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Ударыць, звычайна са стукам.

С. кулаком па стале.

2. Пастукаць у дзверы або акно, каб адчынілі.

У акно ціха стукнулі.

3. каго (што) і без дап. Нанесці ўдар каму-н.

С. па карку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наступіць, надысці; мінуць, споўніцца (пра час, падзеі; разм.).

Мне стукнула сорак. (безас.).

Стукнуць у галаву; галаву стукнула каму — нечакана прыйшла думка.

|| незак. сту́каць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сту́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. без дап. Ударыць, стукнуць з пляскам. Каля лодкі рыбіна злосна пляснула шырокім хвастом па вадзе, спрабуючы нырнуць пад ніз. Ігнаценка.

2. каго і без дап. Ударыць, стукнуць далонню аб далонь або далонню па кім‑, чым‑н. — Што ты нарабіла? — пляснула далонямі Поля, да якой не адразу дайшло, што здарылася. Шамякін. Дзверы адчыніла мне цётка. Пляснула ў далоні, ледзьве зірнула на мяне. Савіцкі. Я прамармытаў нешта, а ён пляснуў мяне па плячы: — Значыць, дамовіліся! Рунец.

3. што. Разм. Кінуць што‑н. з шумам, з пляскам. Тады Алёша з размаху пляснуў аб падлогу мокрую анучку і рушыў да дзвярэй. Шамякін. // Упасці з шумам.

4. што або чаго. Разм. Плюхнуць на каго‑н., у што‑н. Бабка бразнула пустым посудам, ссыпала ўсе лыжкі і міскі ў начоўкі, пляснула гарачай вады. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аздзівя́ліць ’азадачыць, ударыць, стукнуць, выпіць’ (Нас.). Нас., 361, параўноўвае з адзевуліць (гл.). Гэтыя словы звязаць цяжка з прычыны цьмянага вакалізму і кантамінацыйнага словаўтварэння. Калі да дзіва, дзід (гл.), тады з адзівуліць. Параўн. абакуліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́нснуць ’стукнуць, ударыць, пляснуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.), тыцнуць ’тс’ (любч., Нар. словатв.). “Глухі” варыянт імітатыўнага дзеяслова бэнцнуць ’тс’ (гл.), параўн. форму без назалізацыі (сведчанне запазычанасці з польск. bęcnąć ’тс’) — пэцнуць ’тс’ (Цых.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хлестну́ть сов., однокр.

1. (ударить) хво́снуць, хвастану́ць, хвасяну́ць; (стегнуть) сцёбнуць, сцебану́ць; (ладонью) пля́снуць, ля́снуць;

2. (о волнах, струях — ударить) уда́рыць; (плеснуть) плёснуць;

3. (политься) лі́нуцца, лі́нуць, сві́снуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́цяць, вытну, вытнеш, вытне; пр. выцяў, ‑цяла; заг. вытні; зак., каго-што.

Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь. Асіпенка. Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы. Шамякін. // Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)