старчако́м, прысл.

Стаўма, вертыкальна, старчма. Падняўшы гарачы прэнт .. і трымаючы яго старчаком, як свечку, каваль падышоў бліжэй да хлапца. Кулакоўскі. // Тарчма (пра валасы, шчаціну і пад.). Валасы стаяць старчаком, як іголкі ў вожыка, мне іх ніколі не ўдавалася прычасаць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаг ‘рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязистаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяг ‘група вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́рта¹, -ы, ДМ -рце, ж.

1. Група людзей, прызначаная ахоўваць каго-, што-н.

Паставіць варту.

2. Вартаванне, абавязкі па ахове чаго-н.

Заступіць на варту.

3. Пункт вартавання, пост.

Паставіць на варту.

Быць на варце — ахоўваць, абараняць што-н.

На варце чаго (быць або стаяць; высок.) — ахоўваючы і абараняючы што-н.

На варту чаго (высок.) — на абарону.

Узяць пад варту — арыштаваць.

|| прым. вартавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Вартавыя пункты.

Пад аховай вартавых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Самы звычайны, просты; прымітыўны, нескладаны. Вясёлы ідзе сёння Антон у сталярню, дзе ў збітым з дошак будане стаяць іхнія немудрагелістыя варштаты. Пальчэўскі. Праз паўгода Арцём ужо спрытна кідаў пальцамі па гузіках інструмента.., выводзячы немудрагелістыя мелодыі полек і вальсаў. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біва́к, ‑а, м.

Стаянка войска па-за населеным пунктам для начлегу ці адпачынку; войска на прывале. Стаяць біваком. // перан. Месца начлегу па-за домам або ў часовым памяшканні. Глухія абсякаючы галіны, Мы там рабілі свой бівак хвілінны, Дзе пасля нас паднімуцца муры. Гаўрусёў.

[Фр. bivouac.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́льшаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Павялічвацца, прыбаўляцца (у колькасці, велічыні, аб’ёме). Хутка пасля таго, як.. [старыя] вярнуліся, гасцей у хаце стала большаць. Мележ. А снегу ўсё большала, і вецер усё мацнеў. Васілёнак. Машыны стаяць, нецярпліва ўздрыгваюць, паток іх большае з кожнай хвілінай. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

браце́нік, ‑а, м.

Абл. Дваюрадны брат (рэдка — родны). На двор да Якава з’язджаецца сваяцтва з далёкіх вёсак: дзядзькі, цёткі, браценікі, ля вазоў стаяць, кураць, гутараць. Галавач. У нядобры час даведаўся герой наш [Іван], што браценік яго родны, адпушчаны з войска, падпусціў яму канкурэнцыю. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дружы́ць, дружу, дружыш, дружыць; незак., з кім і без дап.

Быць у дружбе з кім‑, чым‑н., выяўляць узаемную прыхільнасць; сябраваць. [Зыгмусь з Фэлькам] дружылі вельмі, з самых малых год сваіх. Чорны. Нам дружыць патрэбна між сабою І стаяць за мір — плячо к плячу. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле дзеясл. стаяць (у 1–3, 6–8 знач.). Стаянне вады. □ Ад доўгага стаяння на месцы ў Міці пачалі мерзнуць ногі. Навуменка. Стоячы каля воза,.. [Ганна] бачыла так мала, ды і стаянне гэта надакучыла да ліха! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарчма́, прысл.

Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы (звычайна ў спалучэнні: стаяць тарчма). Калі галава плыта спаўзала са шлюза, яна тарчма спускалася ў букту, выбітую плынню, і тады плытнік па самыя грудзі апускаўся ў ваду. Колас. // Не прылягаючы, не прыстаючы. Кажух стаіць тарчма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)