згарба́цець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць гарбатым, згорбіцца. І ўспомніў маці, .. якая ніколі не разгінала спіны то на сваім, то на калгасным полі і ад таго пад старасць зусім згарбацела. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурма́, ‑ы́, ж.
Разм. Тое, што і гурба́. Адчыніліся дзверы і ў клуб увалілася цэлая гурма кабет і мужчын. Сачанка. Голыя дзеці за вёскай у рэчцы — скачуць, смяюцца нястомнай гурмой. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высі́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высіліцца.
2. перан. Намагацца. Таго месца, дзе схаваў грошы, не было. Не было, як ні высільваўся, як ні намагаўся Базыль яго ўбачыць. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бары́ла, ‑а, н.
Разм. Заднёная з двух бакоў невялікая бочачка для напіткаў. Жонка мая, такая ашчадная і беражлівая, не наліла нам па чарцы якой, а прыперла на стол цэлае барыла. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бахма́ты, ‑ая, ‑ае.
Пышны; разложысты. Тут, пад страхою, быў сенавал і бацька штовосень сюды прывозіў з лугу бахматыя вазы зялёнага, духмянага мурагу. Сачанка. У зацішку паляк лясных Зацвітае бахматы верас. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.
Рабіцца жоўтым, жаўцець. Пасля амаль месячнай спякоты пачала жоўкнуць бульба, вянуць гародніна. Шамякін. Ад гарачыні вяла лісце і бы, жоўк і прападаў на вачах гарбузнік. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раздне́ць, ‑ее; безас. зак.
Пра наступленне дзённага святла. Ледзь разднее — старыя і малыя спяшаюцца ў лес — восень самая грыбная пара. Сачанка. Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадвыка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Адвыкнуць ад каго‑, чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Паадвыкалі ягняты ад матак. □ Мінуў час, і мы паадвыкалі ад дамоўкі, не вельмі нудзіліся па ёй. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пааддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Ададраць у многіх месцах; ададраць усё, многае. Пааддзіраў нехта жывасілам разам з з завесамі і дзверы. Сачанка. Параска дарвалася да дзвярэй, рукамі дошкі пааддзірала. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Абл. Від самаробнай стрэльбы. — Я націраў у гэтую дзірачку запалкавых галовак, потым біў па цвіку малатком і страляў, як з прапяканкі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)