Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыбак ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. паши‑ бок Асколак, абломак чаго-н.© ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupės ’дробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́пет ‘стэпавая птушка’ (ТСБМ), ‘аўдотка’ (мазыр., Федз.–Доўб.), ‘ястраб-цецеравятнік’ (Інстр. 2). Укр. стре́пет, стрепете́нь ‘тс’, рус. стре́петрэзкі шум, шорах са свістам’, птушка Otis tetrax’, дыял. стре́пел, урал. тре́пел ‘тс’. Гукаперайманне, у аснове якога ляжыць уяўленне аб шораху, шамаценні крылаў; параўн. лац. strepō ‘шумець, бушаваць, грымець’ (Фасмер, 3, 776; ЕСУМ, 5, 438; Антропаў, Назв. птиц, 367).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. Утварыць рэзкі звонкі гук, стукнуўшы чым‑н. металічным або шкляным; бразнуць. На кухні гаспадыня звякнула пасудай, і я адскочыў ад люстэрка. Карпюк.

2. Разм. Пазваніць па тэлефоне. — Я двойчы з імі размаўляў — ніяк, уперліся.. і ўся гутарка. Можа, ты звякнеш, цябе лепш паслухаюць... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недаліка́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Няветлівы ў абыходжанні з людзьмі; грубы. — Ты не злуй, ён п’яны і, праўда, крыху недалікатны. Чорны. [Міхась] распачаў перагаворы з недалікатным гаспадаром двара. Якімовіч. // Няскромны, нетактоўны. Недалікатнае пытанне. Недалікатная парада.

2. Пазбаўлены мяккасці, рэзкі; неасцярожны. Недалікатны дотык. Недалікатныя рухі.

3. Які мае грубую афарбоўку, пах і пад. Недалікатныя духі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Наблізіцца скачкамі.

П. да тэлефона.

2. Зрабіць рэзкі рух, скачок уверх.

П. ад радаснай навіны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка падняцца, павялічыцца (разм.).

Падскочыла тэмпература.

Цэны падскочылі.

4. Зайсці, забегчы куды-н., да каго-н. ненадоўга (разм.).

Падскочу на хвілінку да Міколы.

|| незак. падска́кваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. падска́кванне, -я, н. (да 1—3 знач.) і падско́к, -у, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

Л. малатком.

2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

Л. па плячы.

3. што. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

Л. гліну ў шчыліны.

4. перан., што. Гаварыць што-н. неабдумана, нетакгоўна.

Ляпае языком абы што.

|| зак. паля́паць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| аднакр. ля́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́панне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантра́ст, ‑у, М ‑сце, м.

1. Рэзка выражаная процілегласць. Тут была абсалютна чыстая, старанна прыбраная святліца — рэзкі кантраст з чорнаю палавінаю хаты. Зарэцкі. Кожны мог жахнуцца ад кантрасту паміж гэтым тварам і бясформенным зборышчам трантаў, пад якімі нялёгка было ўявіць чалавека. Чорны.

2. У жывапісе і фатаграфіі — рэзкая розніца ў яркасці або колеры прадметаў.

[Фр. contraste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немаве́дама, прысл. (у спалучэнні са словамі «што», «як», «адкуль», «куды» і пад.).

Невядома, незразумела. Такі адказны момант, а інжынер, якому даручана важнейшая справа, знаходзіцца немаведама дзе. Шыцік. Рыпучыя колы бежанскай фурманкі мелюць жарству дарогі, якая вядзе немаведама куды. Сабаленка. Шафёр немаведама чаму даў сігнал, ды такі рэзкі, што Карл.. ад нечаканасці шарахнуўся ўбок. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́гат, ‑у, М ‑гаце, м.

Рэзкі гук, які ўзнікае пры моцным трэнні прадметаў адзін аб адзін. Рыгор пачуў злосны скрыгат зубоў. Гартны. Саламону, здавалася, што кожнае слова рэжа яму вуха, нібы скрыгат нажа па шкле. Бядуля. Па галоўнай Савецкай вуліцы горада хадзіла конка і чуваць быў жудасны скрыгат яе калёс, гучныя крыкі канагонаў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часно́к, ‑наку, м.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з ядомай цыбулінай, якая мае востры смак і рэзкі характэрны пах. Пасярод сумётаў-горак Зелянее многа град. Тут — цыбуля, памідоры, Морква, рэпа і салат, І капуста, і гуркі, І часнок, і буракі. Муравейка.

2. зб. Ядомыя цыбуліны гэтай расліны.

•••

Як (нібы) часнок — роўны і белы (пра зубы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)