Міну́ўшчына ’мінулае, былое’, ’старадаўнасць’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.). Відавочна, ад ст.-рус. минувший ’прошлы’. Параўн. таксама рус. смал. минува́лый ’мінулы’, минува́ться ’мінуць, прайсці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Міравы́ ’вельмі добры, выдатны, цудоўны’ (ТСБМ; міёр., Нар. сл.). З рус. мировой ’тс’, параўн. ст.-рус. мировати ’жыць у міры, добра ладзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малочня, малошня ’маслазавод’ (хойн., Мат. Гом.; Бяльк., Мат. Маг.). Рус. калін. молочня ’сырзавод’. Бел.-рус. ізалекса. Утварылася з молочная клѣть (> молочная > молочня).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́чыцца ’круціцца, мільгаць каля чаго-небудзь’ (Нас.). Інтэнсіў ад імчицца (гл.). Роднаснае да рус. мыкаться. Параўн. рус. уладз. мычкаться ’мучыцца, гараваць, пакутаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блакі́тніца ’птушка Parus coeruleus’ (БРС). Мабыць, калька з рус. лазо́ревка ’птушка блакітніца’ (з роду сініц), якое звязана з рус. лазу́рь, лазо́ревый ’блакітны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адме́нны ’выдатны, асаблівы’ (БРС, Бяльк.), рус. отменный да мяняць (гл.). Параўн. польск. odmienny і рус. отличный. Бел. адменны, магчыма, калька з рускага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дражэ́ ’дражэ’ (БРС). Рус. драже́, укр. драже́. Запазычанне (праз рус. мову) з франц. dragée ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 182.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуст ’дуст’ (БРС). Рус. дуст, бел. дуст. Запазычанне праз рус. мову з англ. dust ’тс’. Падрабязней Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 214.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дырыжа́бль ’дырыжабль’ (БРС). Рус. дирижа́бль, укр. дирижа́бль. Запазычанне (праз рус. мову) з франц. dirigeable ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Катэгары́чны ’катэгарычны’ (ТСБМ, БРС). Рус. категорический, укр. категори́чний ’тс’. Крыніцай запазычання для бел. і ўкр. моў, відавочна, з’яўляецца рус. лексема, якая была вядома ў рус. мове з пачатку XVIII ст. (сустракаюцца формы категорически, прыслоўе — 1718 г., категоричный — 1714 г.). Паводле Фасмера, 2, 210, крыніцай рус. слова магло быць ням. kategorisch або франц. catégorique. Першакрыніцай з’яўляецца грэк. κατηγορία ’абвінавачванне’, ад якога ўзята (праз лац. categoria) ням. Kategorie, франц. categorie. У рус. мове катего́рия адзначаецца з 1722 г. Іншыя гісторыкі мяркуюць, што грэч. κατηγορία — тэрмін, прыдуманы і ўведзены Арыстоцелем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)