Вяша́к ’пятля на адзенні для вешання’ (Жд., КСТ); ’насценная вешалка’ (Жд., 2, КСТ, Сцяц.), вешак, вешакі ’прыстасаванне для сушкі’ (КСТ), вэшак ’жэрдка ў лазні, на якую вешаюць бялізну’ (лун., Шатал.). Улічваючы суфіксацыю і зону распаўсюджання слова, можна з упэўненасцю меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы. Параўн. польск. wieszak ’вешалка, пятля на адзенні для вешання і да т. п.’, в.-луж. wěšak ’вешалка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даскана́лы ’дасканалы’ (БРС). Параўн. укр. доскона́лий, рус. доскона́льный. Лічыцца запазычаннем з польск. doskonały ’тс’ (у польск. мове слова зафіксавана ў помніках, прынамсі, з XV ст.). У ст.-бел. помніках няма (параўн. Булыка, Запазыч.). Гл. Слаўскі, 1, 157; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 173. Апошні ўказвае, што, паводле гістарычных даных, слова прыйшло з мовы паўднёва-заходняй Русі, куды яно трапіла з польскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карта́к ’мужчына без рук’ (Жд. 3). Калі да A-örfa/ro(запазычанне з польскай мовы), тады сюды ж польск. karcić ’біць, караць’, балг. къртя ’вырываю, аддзяляю’, серб.-харв. кртипімучыць, ламаць, крышыць’ (прасл. къгий). Апафапічны варыянт ког(ъ (гл. кароткі). Бел. картак зыходзіць да *kbrtakъ з суфіксам ‑akъ, які рэгулярна дае вытворныя са значэннем дэвербіяльных Nomina agentis (SP, 1, 90).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ата́ка. Рус., укр. атака. У беларускай з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 72; Курс суч., 166) у канцы XIX — пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 246), дзе з нямецкай ці непасрэдна з французскай (Фасмер, 1, 95; Шанскі, 1, А, 169) з канца XVII ст. (Асманаліеў, ЭИРЯ, 6, 102–103). Польскае пасрэдніцтва для рускага слова (Біржакава, Очерки, 344) няпэўна: у польскай іншае граматычнае афармленне — atak.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атэста́цыя. Ст.-бел. атестация з 1627 (Гіст. мовы, 1, 257). Рус. аттестация з 1719, укр. атестація з 1668. З лац. attestatio праз польск. atestacja (Булыка, Запазыч.); такое ж паходжанне рускага слова (Шанскі, 1, А, 174). Паводле Крукоўскага, Уплыў, 78, сучаснае беларускае слова — праз рускую, што не выключана, паколькі не засведчаны працяг старабеларускага слова ў пісьменнасці; аднак слова магло падтрымлівацца польскай дзелавой мовай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакале́я (БРС). Рус. бакале́я, укр. бакалі́я (з XVIII ст.), бака́лія, бака́ла. Першапачатковае значэнне было ’сушаныя паўднёвыя фрукты і да т. п.’ Запазычанне з тур.-араб. baḳḳāl ’гандляр харчовымі прадуктамі, дробным таварам’. Цімчанка, 51; Локач, 16; Фасмер, 1, 109. Зыходзячы з укр. націску, можна думаць пра пасрэдніцтва польскай мовы (наўрад ці прамое запазычанне з тур.-араб., параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́рчыцца ’сціскацца ўсім целам’ (ТСБМ, Шат., З нар. сл.). Укр. корчитися, рус. корчиться ’тс’, ст.-слав. кърчити, серб.-харв. кр̏чити се, славен. kŕčiti se ’тс’, польск. kurczyć się, чэш. krčiti sě, славац. kŕčiť ’тс’. У польскай мове r > ur, таму трэба думаць, што бел. курчыцца ўзнікла пад уплывам польск. kurczyć się. Індаеўрапейскіх і балтыйскіх паралелей няма (гл. Слаўскі, 3, 396–397).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парэ́чкі ’кустовая ягадная расліна сямейства агрэставых; ягады гэтай расліны’. Рус. смал. поре́чка ’чырвоныя парэчкі’, укр. порі́чки ’чырвоныя парэчкі’, польск. porzeczka ’парэчкі’. Да рака, таму што ў дзікім выглядзе расце па берагах рэк (гл. Махэк, Jména rostl., 99). Утворана конфіксам po‑ + ‑ька. Статус беларускага слова вызначыць цяжка. Хутчэй за ўсё пранікненне з польскай мовы, якое выцесніла ўсх.-слав. смародзіна (гл.). Параўн. Мяркулава, Очерки, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сме́рглы ‘сапсаваны’, сме́ргнуцца ‘псавацца’: яйца смергнуцца (Яўс.). Відаць, да смярдзець (гл.), першапачатковае *smьrdly, параўн. польск. śmiardły ‘сапсаваны; пратухлы’, дыял. śmiardwy ‘смярдзючы’ з заменай спалучэння *‑dl‑ на ‑гл‑ у адпаведнасці з вядомым дыялектным усходнеславянскім працэсам, гл. Векслер, Гіст., 101; параўн. дыял. егла (jegla) ‘ёлка’ пры польск. jodła ‘тс’ (Непакупны, Связи, 186). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна непасрэднае запазычанне з польскай мовы. Параўн. прасмергнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сячка́рня ’саломарэзка’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Гарэц.; лях., Янк. Мат.; Сцяшк., Сл. ПЗБ, Варл.), сечка́рня ’тс’ (ТС, Арх. Вяр., Сл. ПЗБ), сячка́рка ’тс’ (Некр. і Байк., Мат. Гом.). Да сечка1 (гл.); магчыма, запазычанне з польскай, дзе першапачаткова, паводле словаўтварэння, — суф. ‑arnia, параўн. suszarnia, sieczkarnia ’памяшканне, дзе захоўваюць або рэжуць сечку’, пазней ’машына для рэзання сечкі’, замест sieczkarka ’тс’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)