◎ Ке́ркаць ’цяжка дыхаць’ (Сцяшк. Сл.), ’гагатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Гукапераймальнае, відаць, балт. паходжання. Параўн. літ. kerkti ’кракаць’ (там жа, 458).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кышпало́ць ’перапёлка’ (Нар. лекс.). Другая аснова гэтага складанага слова, відаць, аднаго паходжання з перапіл (< *ре!!!реlъ), ’Першая да кыш (гл.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мярлі́н, мярлюй ’мешкаваты, непаваротлівы чалавек’ (Касп.). Утворана ад (па‑)мёрлы < ст.‑рус. мьрлъ < пргсл. тьгеії. Суфікс ‑ін‑ > магчыма, балтыйскага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пэ́ханік ’смольны корч’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Ад піхаць, піхаць ’пыхаць, пыхкаць’, гукапераймальнага паходжання, параўн.: папяросай рабіць пэх‑пэх (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Схі́ндрыцца ’зрабіцца худым, мізэрным’ (ТС). Вытворнае ад лаянк. гі́ндра (ТС), гі́нда ’тс’, гл. гіндзіцца ’слабець, марнець’ (Янк. 3.), няяснага паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
радзі́ма, ‑ы, ж.
1. Краіна, якая гістарычна належыць пэўнаму народу і якую гэты народ насяляе; бацькаўшчына. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. Паўстала радзіма, замок Няволі зламала навек, Надзела з пралесак вянок І слёзы сагнала з павек. Купала. // Месца нараджэння каго‑н. Пра славу я тваю дачуўся, Радзіма, Случчына мая! Астрэйка. Калі Альшэўскі збіраецца на радзіму, да маці, яго заўсёды ахоплівае асаблівы настрой. Навуменка.
2. Месца ўзнікнення, паходжання чаго‑н. — Сея — мясцовая назва сіга, — растлумачыў інжынер. — Радзіма гэтай рыбы — Чудское возера. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́тнасць, ‑і, ж.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — прыналежнасць да дваранскага саслоўя. [Маслянка:] — Пан працуе толькі ў белых пальчатках. Брудныя справы пану не па густу. Шляхетнасць не дазваляе, арыстакратычнасць паходжання... Машара.
2. Уст. Уласцівасць і якасць шляхетнага (у 2 знач.). Да шляхты Саўка не меў дачынення, ён нават не быў католікам, і Шляхцюк было не прозвішча, а мянушка за яго схільнасць да шляхетнасці, да вонкавай фанабэрыі дома і на людзях. Хадкевіч. // Выхаванасць, уменне трымаць сябе ў людзях. Садзяцца госці, ды не зразу, За стол не лезуць для паказу, Бо так шляхетнасць вымагае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Го́йсаць ’бегаць’ (БРС), гайса́ць, гаса́ць, го́цаць, гаца́ць (гл. Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Жд. I, Нас., Шат.). Магчыма, гукапераймальнага (выклічнікавага) паходжання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квасёлка ’прасяны крупнік з квасам’ (ТС). Суфіксацыя на -ёлка аддзеяслоўнага паходжання. Параўн. мянцёлка ’мянташка’, свісцёлка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке́да ’загарадка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Фанетыка і геаграфія слова сведчаць аб магчымасці балт. паходжання. Параўн., аднак, семантычна далёкае kede ’лаўка, табурэт’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)