ператапі́цца 1, ‑топіцца; ‑топімся, ‑топіцеся, ‑топяцца; зак.

Патануць, утапіцца — пра ўсіх, многіх.

ператапі́цца 2, ‑топіцца; зак.

1. Нагрэўшыся, растапіцца, перайсці ў вадкі стан. Ператапілася масла.

2. Празмерна адтапіцца ад моцнага награвання (пра кіслае малако).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бясцэ́нак, ‑нку, м.

У выразе: за бясцэнак (пра куплю-продаж) — вельмі танна. Часцей за ўсё.. [Лявона] можна было сустрэць на рынку ці ў сваім райцэнтры, дзе ён скупляў за бясцэнак масла, яйкі і іншыя прадукты. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўлітро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае паўлітра. Паўлітровая бутэлька. □ У засені дрэў, што раслі на ўзмежку дарогі да тарфянікаў, на белых хусцінках былі раскладзены агульныя прыпасы: вяндліна, свежыя агуркі, хлеб, стаяла ў паўлітровай банцы масла. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Калупнуўшы, аддзяліць; адкалупнуць. Укалупнуць масла.

2. перан. Падкалоць, кальнуць каго‑н. у размове. Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́йка, ‑а, н.

Тое, што і яйцо (у 2 знач.). — Ну, дык дай масла, яек і млека!.. — звярнуўся да .. [кабеты].. паляк. Нікановіч. Не прыцэньваючыся, Шарупічы купілі адтопленага малака, ігруш, яек. Карпаў.

•••

Сядзець на яйках гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калані́ца, ‑ы, ж.

Разм. Калёсная мазь. Пры калёсах корпаецца дзядзька Ігнат. Ссунуў кола і шчодра і клапатліва, нібы масла на хлеб, намазвае на вось каланіцу. Хадановіч. Пахла яшчэ пылам і каланіцай — гэта з-пад калёс. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пахта́ць ’біць масла’ (маст., Сцяшк. Сл.). З рус. (паўн., усх.) пахтать ’тс’, арханг. пёхтать ’тс’, якія з фін. pyöhtää, алан. püöhtä‑ ’тс’ (Каліма, Ostseefin., 184) або з фін. pahtaa ’згушчаць, застываць’ (Праабражэнскі, 2, 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ружэ́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ружжа. З самай раніцы ўсё кругом напоўнілася громам артылерыі і кулямётна-ружэйнай страляніны. М. Ткачоў. // Прызначаны для ружжа. Ружэйны патрон. Ружэйнае масла.

2. Які праводзіцца з ружжом. Ружэйны прыём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магазі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магазіна. Магазінная шыльда. // Які прадаецца або купляецца ў магазіне. Магазіннае масла.

2. Спец. Які мае адносіны да магазіна (у 2 знач.). Магазіннае ружжо. Магазінныя рамкі вулля.

•••

Магазінная каробка гл. каробка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да руты; уласцівы руце. Рутавы ліст. Рутавы пах. // Зроблены, прыгатаваны з руты.

2. у знач. наз. ру́тавыя, ‑ых. Сямейства трапічных ці субтрапічных двухдольных раздзельнапялёсткавых раслін, у лісцях якіх змяшчаецца эфірнае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)