упа́свіць сов.

1. смочь пасти́;

гэ́ты малы́ адзі́н каро́ў не ўпасе́э́тот ма́лый оди́н не смо́жет пасти́ коро́в;

2. разг. откорми́ть (на подножном корму);

3. убере́чь;

у. кураня́т — убере́чь цыпля́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мальём ’шарашом, молем’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. маль, ма́лем ’тс’. Параўн. мальё ’расколатыя плахі (дубовыя) для дробных работ’. Утворана ад маль (< прасл. malь < malъ). Да малы́ (гл.). Параўн. таксама моль2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ленька ’мала’ (калінк., З нар. сл.) можна лічыць працягам ст.-рус. маленько ’трохі’, ’нядоўга’ (XV ст.). Да ма́ленькі, малы́ (гл.). Аднак націск на ма‑ можа сведчыць аб запазычанні з рус. мовы (ад старавераў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гэ́тулькі, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.

Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін. // Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.

2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця. Колас.

3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. расцэньваць — расцаніць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑нак. Устаноўленая цана (за якія‑н. тавары), устаноўленая аплата (якой‑н. работы). Заніжаныя расцэнкі. Гарантаваныя расцэнкі. □ Ні стары, ні малы не верылі, што ім на расцяробе лініі «гэтулькі многа» будуць плаціць. Давялося паказаць расцэнкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сердава́ць, сярдую, сярдуеш, сярдуе; незак.

Адчуваць раздражненне, гнеў на каго‑, што‑н.; быць у стане раздражнення, гневу. [Турсевіч:] — Ты, Андрэйка, не гневайся і не сярдуй на мяне. Колас. І сердаваў Мікола, знесці не мог гэткае несправядлівасці. Нікановіч. Маці тады хмурылася, і Малы Васілька ніяк не мог зразумець, чаму яна сярдуе на бацьку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́жліс ’рыхлы качан капусты’; перан. ’ганарлівец’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене і інш. (LKK, 16, 187), з літ. pūžlys ’малога росту, таўсцяк, хілае дзіця’, параўн. прыметнік літ. дыял. pužas ’круглы; пукаты; малы, але тоўсты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубе́ц ’дубец’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус. ду́бе́ц ’палка, дубец’, укр. дубе́ць ’тс’. Вытворнае (спачатку, магчыма, толькі памяншальнае ’малы, малады дуб’) ад прасл. ’дуб’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясковы1 ’лясны’ (Др.-Падб.). Утворана ад лясокмалы лес, гаёк’, параўн. ст.-польск. lasko ’тс’. Да лясок (гл.).

Лясковы2 ’арэхавы’ (Нас.; слуц., Сл. ПЗБ). Да прасл. lěska ’ляшчына’. Гл. леска1 і лясок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)