капёр, капра́ і ка́пар 1, ка́пара, м.

1. Металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў. Важка бабай бухае капёр, заганяе ў дно глыбока палі. Русецкі.

2. Збудаванне над шахтай для ўстаноўкі пад’ёмніка. Там [у Салігорску] выраслі высачэзныя стальныя капры першых беларускіх шахт. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкара́цыя, ‑і, ж.

Прызначаны для сцэны жывапісны малюнак або архітэктурнае збудаванне з паказам месца і абставін тэатральнага дзеяння. Будзе ў нас і свой раяль, і духавы аркестр, і добрыя дэкарацыі на сцэне. Скрыпка. // перан. Пра што‑н. паказное, штучнае.

•••

Перамена дэкарацый гл. перамена.

[Фр. décoration.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.

1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.

Бетонная т.

2. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе слупка.

3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.

Рэкламная т.

4. перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).

|| памянш. ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бара́ж, ‑у, м.

Спец.

1. Загарода ў паветры ў выглядзе паднятых і прывязаных стальнымі тросамі аэрастатаў, якая перашкаджае палёту самалётаў праціўніка.

2. Сукупнасць сродкаў загароды супраць надводных і падводных караблёў.

3. Збудаванне ў выглядзе падпорнай сценкі на горных участках чыгункі для аховы яе ад размыву.

[Фр. barrage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дот, ‑а, М доце, м.

Збудаванне з каменю і жалезабетону для вядзення агню і ўкрыцця ад куль і асколкаў. Амбразуры дотаў, вокны ўмацаваных будынкаў выкідвалі шквал агню і металу. «Звязда». — Доты ставяць усюды, амбразуры ў дотах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фундамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Трывалы, моцны, вялікі. Фундаментальнае збудаванне. // перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальны твор. □ «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» .. задумана як фундаментальная абагульняючая праца. «Полымя».

2. Асноўны, галоўны. Фундаментальная бібліятэка.

•••

Фундаментальныя даследаванні — тэарэтычныя працы, якія вывучаюць глыбінныя заканамернасці развіцця прыроды, грамадства і мыслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́пішча ’культавае збудаванне ўсх. і прыбалт. славян з часоў паганства’ (ТСБМ), ’месца, дзе закопваюць здохлую жывёлу’ (Бяльк.). Укр., рус. капище ’паганскі храм’, арханг. ’месца звозу лесу, звалка’. Ст.-рус. запазычанне са ст.-слав. капище ’храм’ < капь ’з’ява, вобраз, прывід’ > ’статуя, выява’ < ст.-чуваш. *käp, сучаснае чуваш. päk, уйгурск. kep ’форма, карціна’, ст.-тур. gib ’карціна’ (Фасмер, 2, 185; Шанскі, 2 (К), 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хвалярэ́з, ‑а, м.

Спец. Гідратэхнічнае збудаванне (дамба, вал і пад.), якія ахоўваюць месца стаянкі суднаў ад дзеяння хваль. Мора глуха зараўло, навалілася на хвалярэзы. Васілевіч. Сцяна — калісьці магутная, з байніцамі і хвалярэзамі з нахіленых паляў. Аб вострыя, калісьці грозныя, канцы іх мірна плёхаюць узнятыя ветрыкам, хвалі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

што́льня, ‑і; Р мн. ‑лень; ж.

Спец. Гарызантальная або нахіленая падземная горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню зямлі і прызначана для абслугоўвання падземных работ. Вентыляцыйная штольня. □ І скарб свой са штолень глыбокіх падаў Салігорск на-гара. Машара. // Падземнае збудаванне спецыяльнага прызначэння. Штольні для метро.

[Ад ням. Stollen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанта́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Струмень вадкасці, газу і пад., які з сілай выкідваецца ўверх пад высокім ціскам.

Ф. нафты.

Газавы ф.

Кроў б’е фантанам з раны.

2. Маса чаго-н., што высока ўзлятае ўверх, з сілай вырываецца адкуль-н.

Вогненны ф. у небе.

Радасць б’е фантанам (перан.).

3. Збудаванне для падачы вады пад напорам.

Ф. у скверы.

|| прым. фанта́нны, -ая, -ае.

Фантанная нафта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)