Жо́ўклы. Укр. жо́вклий ’жоўклы’. Чэш. žlukly ’пратухлы (у прыватнасці, пра тлушч)’. Ад асновы дзеяслова жоўкнуць з суфіксам ‑л‑ (параўн. блякнуць — бляклы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мата́йза ’мужчынскі гальштук’ (Сцяшк.). З англ. neck‑tie ’гальштук’ (магчыма, праз польск. мову). Мена пачатку слова адбылася пад уплывам дзеяслова матаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матка́цца ’сноўдацца, матацца’ (асіп., Буз.). Утворана пры дапамозе суф. ‑к(а)‑, які перадае частае, бязладнае шматразовае дзеянне, ад дзеяслова мата́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Напараджа́ць ’збіраць, рыхтаваць’ (Юрч.). Магчыма, да *параджиць, дзеяслова, які мог быць утвораны ад парадак, парадкаваць пад уплывам нараджаць ’адзяваць, упрыгожваць, рыхтаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Памяце́ха, помытэха ’вялікая палка’ (Клім.). Ад *памятаць < мятаць (адносна гэтага дзеяслова гл. паметак) са старажытным суфіксам ‑echa (гл. SP, 1, 72).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ханне (похыньня, похкыньня) ’глухія адрывістыя гукі’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад гукапераймальнага дзеяслова ^покаць. З іншым варыянтам кораня гл. пыхаць, пу́хаі(ь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́кала ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1). Ад гукапераймальнага пук! (гл. пукі) ці дзеяслова пу́каць ’лопаць, разрывацца з трэскам’, гл. нукаць j.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Смуччыні́на ‘барана з зубамі з сукоў’ (Касп.). Дэрыват з суф. ‑ін(а) ад ⁺смычаны, залежн. дзеепр. прош. ч. дзеяслова смыкаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абшывалі́ць ’абабраць, абакрасці, зрабіць хутка справу’, параўн. абшамыць (Бяльк.) да аб‑шавяліць. Параўн. другое значэнне дзеяслова шаволіць ’шукаць, рыскаць’. Гл. шаволіць, абшаволіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́кста ’хрышчоны яўрэй’ (Нас.). Утварэнне пры дапамозе суф. ‑а да дзеяслова выксціць (гл.). Сюды ж вы́кстка — форма ж. р. да гэтага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)