Карцёж ’азартная і зацяжная гульня ў карты’ (ТСБМ), да карта1 (гл.) і картаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піга́рка ’дзіцячая гульня са збіваннем калодачкі’ (карэліц., ЖНС). Да ηέκαρ2, а і кар (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Транпыж ’невялікая размечаная палачка для гульні, цурка, чыжык’, ’гульня з такой палачкай’ (Рам. 8). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

алімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі.

2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы. Шамякін.

•••

Алімпійскія гульні гл. гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мяняецца, чаргуецца з чым‑н.; няўстойлівы, непастаянны. Зіма 1921 года была пераменнай — маразы змянялі адлігі і наадварот. Пестрак. Гульня ішла з пераменным поспехам. Гамолка.

•••

Пераменны капітал гл. капітал.

Пераменны ток гл. ток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ігра́, -ы́, мн. ігры, іграў, ж.

1. Выкананне музычнага твора, сцэнічнай ролі.

Майстэрская ігра.

2. Хуткая змена, пералівы колераў, святла і пад.

І. фарбаў.

3. Тое, што і гульня (у 2 знач.).

Спартыўныя ігры.

Азартная і.

4. Тайныя задумы, наўмысныя дзеянні, інтрыгі.

Разгадаць біржавую ігру.

|| прым. ігравы́, -а́я, -о́е і ігра́льны, -ая, -ае.

Ігравыя формы навучання.

Ігральны бізнес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́хматы, -мат.

1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат¹ каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

Гуляць у ш.

Першынство свету па шахматах.

2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

Дарожныя ш.

|| прым. ша́хматны, -ая, -ае.

Ш. гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

займа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае цікавасць; забаўны. Займальная гульня. Займальны сюжэт. □ Героі мультыплікацый — пераважна разумныя, кемлівыя жывёлы і птушкі, яны такія займальныя ў сваіх паводзінах, што не толькі дзецям, але і дарослым цяжка адарвацца ад экрана. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́нікі1 ’дзіцячая гульня’ (ТСБМ, Нар. словатв.). Гл. конь1.

Ко́нікі2 ’жарты’ (Ян.). Гл. конікі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераганкі: у пераганке́ ’навыперадкі (гульня)’, пераго́нкі, упераго́нкі ’тс’, ’спаборніцтва ў бегу’ (Др.-Падб.; Гарэц.). Да наперагонкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)