адваява́ць сов., в разн. знач. отвоева́ть;
а. у во́рага — отвоева́ть у врага́;
а. сваё дабро́ — отвоева́ть своё добро́;
тры гады́ ~ва́лі — три го́да отвоева́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наво́дны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прыведзены, прывезены аднекуль. Наводныя жывёлы. // Чужы, не свой; прышлы. Дзяўчат бліжэйшых вёсак за два гады я ўжо ведаў. Гэта [дзяўчына] была наводная. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́бліз, прысл. і прыназ.
Тое, што і паблізу. І ўдарылі гарматы Побліз нашага сяла. Броўка. Але тады Паблукаў я побліз раю Першы раз за ўсе гады. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеяслова кукаваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зязюля лічыла некаму гады і аж пошчак ішоў па лесе ад яе кукавання. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захо́дніцтва, ‑а, н.
Грамадская плынь у Расіі ў 30–50‑я гады 19 ст., прадстаўнік якой, у адрозненне ад славянафілаў, адстойвалі для Расіі заходнееўрапейскі, капіталістычны шлях развіцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саа́ўтарства, ‑а, н.
Сумеснае аўтарства. Ды неўзабаве, менш як праз два гады, Алесь адчуў асалоду творчасці зусім самастойнай, без усякага сааўтарства, без зайздрасці нават да Толі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́сыць, прысл.
Разм. Тое, што і удосталь. За чатыры гады вайны Нябёсы ўдосыць нагрэліся. Барадулін. Паспаўшы ўдосыць і на мяккім ложку, яны [дамы] і пачыналі дзень патрошку. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакры́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пакрывіць.
2. у знач. прым. Перакошаны, крывы; несіметрычны. За два гады ад старых пакрыўленых хлявоў не засталося і следу. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́іцца, ‑троіцца; зак.
Павялічыццаў тры разы. [Раўбіч:] — Шкада, што ў часе вайны нас было замала, каб ударыць у тыл... Але за тры гады вайны колькасць нашых паплечнікаў патроілася. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняво́ленне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.
2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)