недага́рак, ‑рка, м.

Рэшткі чаго‑н. недагарэлага. У будане спакойна мне, Мільгае свечкі недагарак. Астрэйка. Амаль кожны падкідае ў агонь што-небудзь з рэштак паліва: то сухую галінку, .. то шышку, то недагарак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Пазіраваць некаторы час. У мастаку загаварыла прафесійнае пачуццё захаплення прыгажосцю чалавечага цела, і ён не мог стрымацца, каб не папрасіць Пецю папазіраваць яму як-небудзь пры выпадку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расслібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Прачытаць што‑н. з цяжкасцю, па складах. Якуб разгортвае .. [газеты] і кажа з жалем: — Вось толькі я чытаю не шыбка. Яшчэ сам сабе як-небудзь расслібізую... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́дование ср.

1. (чего-л.) атрыма́нне ў спа́дчыну;

2. биол. насле́даванне, -ння ср.;

3. (кому-, чему-л.) юр. пра́ва на спа́дчыну (пасля каго-небудзь), атрыма́нне спа́дчыны (пасля каго-небудзь); см. насле́довать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Папярэ́дзіць ’загадзя паведаміць каму-небудзь пра што-небудзь; загадзя ліквідаваць тое, што пагражае; зрабіць што-небудзь раней каго-небудзь’ (ТСБМ). Да пе́рад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абвы́ць

‘скіраваць дзеянне дзеяслова выць вакол чаго-небудзь

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абвы́е абвы́юць
Прошлы час
м. абвы́ў абвы́лі
ж. абвы́ла
н. абвы́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час абвы́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абшны́харыць

‘вынюхаць што-небудзь

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абшны́хару абшны́харым
2-я ас. абшны́харыш абшны́харыце
3-я ас. абшны́харыць абшны́хараць
Прошлы час
м. абшны́харыў абшны́харылі
ж. абшны́харыла
н. абшны́харыла
Дзеепрыслоўе
прош. час абшны́харыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абязлю́джваць

‘рабіць бязлюдным што-небудзь; пазбаўляцца людзей’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. абязлю́джвае абязлю́джваюць
Прошлы час
м. абязлю́джваў абязлю́джвалі
ж. абязлю́джвала
н. абязлю́джвала
Дзеепрыслоўе
цяп. час абязлю́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адхлу́пнуць

‘адстаць, аддзяліцца, перастаць шчыльна прылягаць да чаго-небудзь

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адхлу́пне адхлу́пнуць
Прошлы час
м. адхлу́пнуў адхлу́пнулі
ж. адхлу́пнула
н. адхлу́пнула
Дзеепрыслоўе
прош. час адхлу́пнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

віхрава́ць

‘узнімаць, кружыць віхрам што-небудзь; віхрыцца’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. віхру́е віхру́юць
Прошлы час
м. віхрава́ў віхрава́лі
ж. віхрава́ла
н. віхрава́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час віхру́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)