сыно́ўні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Тое, што і сыноўскі. — Я заўсёды любіў свой народ, зямлю бацькоў сваіх, — сказаў .. [Гогіберыдзе] .. — І не вельмі паважаю тых, хто ставіцца абыякава да сваіх сыноўніх абавязкаў. Самуйлёнак. Яўхім паслухмяна замаўчаў, паказваючы сыноўнюю пакору. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трася́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Стрэсенае сена з саломай, якое ідзе на корм жывёле. З катуха, у які мы кідалі Падласцы трасянку з саломы і сена, мне ўжо не вельмі цяжка было дабірацца да бэлькі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тушка́нчык, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з вельмі доўгімі заднімі нагамі і хвастом, якая жыве ў пустынях і стэпах. Ратуючыся ад агню, на дарогу сыпаліся дажджом конікі, у дзікім спалоху кідаліся нам пад ногі тушканчыкі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умалі́ць, умалю, умоліш, умоліць; зак., каго.

Схіліць да чаго‑н. вельмі моцнай просьбай, угаворам; упрасіць. [Маці] ўмаліла капітана дазволіць ёй узяць сына з сабой, паабяцаўшы, што тут жа адправіць тэлеграму і здасць яго сваім бацькам у Саратаве. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да учасціць.

2. без дап. Разм. Часта бываць дзе‑н. [Зося] менш, мала калі, стала хадзіць туды [у вёску] гуляць, хоць і так не лішне ўчашчала; хутарская кожнадзённая работа вельмі таміла яе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фурма́н, а́, м.

Чалавек, які кіруе конямі ў запрэжанай фурманцы; вазак. Дзядзька Макар, вядомы партызанскі фурман, ведаў, што нельга вельмі падганяць каня. Сабаленка. На добрым кані нас падвозіў штатны фурман калгаса дзядзька Мірон, па прозвішчу Шэўчык. Кавалёў.

[Ням. Fuhrmann.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лькі, Р ко́лькіх, займ. і ко́лькі, прысл.

1. займ. і прысл. пыт. Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?

К. часу? К. табе гадоў? К. каштуе часопіс?

2. займ. і прысл. азнач. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.: якая колькасць! як многа!

К. зорак на небе!

К. радасці!

3. прысл. меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.

К. таго дня зімою.

К. еду, а канца ўсё няма.

4. займ. і прысл. адносныя. Ужыв. як злучальнае слова:

а) у даданых дапаўняльных сказах.

Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;

б) у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.

Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.

5. у знач. ліч. Выражае няпэўную колькасць, некалькі (разм.).

Палажы ў сумку к. яблыкаў.

Хвілін праз к. пачнецца новы мастацкі фільм.

Колькі ёсць духу (сілы) (разм.) —

1) вельмі хутка (бегчы, ехаць);

2) вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сухо́цківельмі худы’ (Сл. ПЗБ, ТС). З *сухот‑скі (гл. сухоты); экспрэсіўнае ўтварэнне, аформленае як прозвішчнае імя параўн. аналагічнае рус. дыял. (сіб.) сухоцкій ’прозвішча жыхароў Карсунскага павета’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́йства, ра́йство ’шчасце, прыемнасць, вельмі добрыя адносіны з кім-небудзь’, ’рай’, ’райскае жыццё; збавенне’ (віл., Сл. ПЗБ; ТС). Адсубстантыўнае ўтварэнне са значэннем стану: рай‑ + ‑ства. Гл. рай1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́тштавельмі многа, мноства’ (Шат., Жд. 1), нётшто ’многа’ (Жд. 1). Відаць, з нет (гл.) і што, параўн. до нет, на нет ’пра вышэйшую ступень чаго-небудзь’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)