пра́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пражыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе пражання. Пражаны гарох.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́шывень, ‑шыўня, м.

Спец. Інструмент у выглядзе ўсечанага конуса для праціскання адтулін або паглыбленняў пры коўцы і штампоўцы металу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перцэпіе́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Спец. Чалавек, які успрымае мысленныя сігналы, што пасылаюцца пры правядзенні тэлепатычных доследаў іншым чалавекам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планта́ж, ‑у, м.

Спец. Глыбокая апрацоўка глебы спецыяльнымі плугамі, якая праводзіцца галоўным чынам пры закладцы вінаграднікаў і пладовых садоў.

[Фр. plantage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́ены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад плоіць.

2. у знач. прым. Завіты пры дапамозе плойкі. Плоеныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпрэ́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Паўнамоцны прадстаўнік (назва дыпламатычнага прадстаўніка СССР пры замежным урадзе, якая існавала да 1941 г.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скорапсава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які хутка псуецца пры звычайных умовах захавання, які патрабуе асобых умоў захавання. Скорапсавальныя прадукты. Скорапсавальны груз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супі́н, ‑а, м.

Спец. Нязменная дзеяслоўная форма, якая ўжываецца для абазначэння мэты пры дзеясловах руху ў некаторых індаеўрапейскіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туберкулёз, ‑у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад. (выклікаецца асобым мікробам). Туберкулёз лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тымпані́я, ‑і, ж.

Захворванне сельскагаспадарчай жывёлы, пры якім збіраецца празмерная колькасць газаў у рубцы жвачных або ў кішэчніку коней.

[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)