По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыдзю́жыць ’моцна пайсці (пра дождж)’ (рэч., Нар. сл.). Відаць, экспрэсіўнае ўтварэнне з коранем дзюж‑, у якім спалучаецца семантыка прысл. ду́жа ’вельмі’ і прым. ду́жы ’моцны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыцю́паць ’прыйсці павольна, па-старыкоўску’ (Янк. 2), прыцюпацца, пріцюпацца, пріцёпацца ’змарыцца ходзячы, здарожыцца’ (Нас.; мсцісл., З нар. сл.), прытіпатысь экспр. ’прыйсці’ (кам., Жыв. НС). Гл. цюпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піцю́каць ’шчабятаць, балбатаць (пра маленькіх дзяцей)’ (Нар. лекс.). Гукапераймальнае ўтварэнне з суф. ‑ка‑ (як баяа‑ ка‑ць, гого‑ка‑ць, куга‑ка‑ць, хіхі‑ка‑ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́лкі, рёўкі, рёлкі, ’насціл для сушэння снапоў’, ’жэрдкі ў ёўні’ (рэч., петрык., акц., светлаг., рэч., Нар. сл.; Мат. Гом.). Да рэлкі (гл.). Параўн. таксама арэлі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́шты, рашты, рышты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Відаць, з чэш. rešt, rošt ’бэлька, трама’ < ням. Rost ’краты’. Гл. яшчэ рошт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салядэ́рак, салатэ́рак ’сподак’ (Сл. ПЗБ), салітэ́рка ’талерка’ (Сл. Брэс.), саліты́рка ’міска’ (гом., Нар. сл.). З польск. salatierka, salaterka ’салатнік’. Апошняе з франц. salatiere ’тс’ (Брукнер, 480).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слаці́ць ‘жыць, перабіваючыся’ (Касп.). Няясна. Сюды ж, відавочна, і слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, ад *слата, слота (гл.). Першапачаткова ‘надакучаць, як слата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страпяну́ць (стріпяну́ць) ‘страсянуць’ (ТСБМ, Бяльк.), страпяну́цца ‘уздрыгнуць, усхапіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), стрэ́пенуцца ‘уздрыгнуць, схапіцца, спахапіцца’ (Растарг.), стрыпыні́ты ‘аслупянець’ (драг., З нар. сл.). Да трапятаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (бялын., Нар. сл.). Зборны назоўнік ад астрова (гл.); гл. таксама стрывіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)