павыле́жвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Вылежацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павыраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выразаць усё, многае. Павыразаць усе дрэвы ў садзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысёрбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Высербаць усё, многае. Дзеці павысёрбвалі суп з місак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выслаць, застаць чым‑н. усё, многае. Павысцілаць скрынкі паперай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысыха́ць, ‑ае; зак.

Высахнуць — пра ўсё, многае. Павысыхала вада ў канавах, патрэскалася зямля. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Дакурыць усё, многае. Падакурваць папяросы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падранцве́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Здранцвець — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Рукі падранцвелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазака́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Заказаць, даць заказ на ўсё, многае. Пазаказваць дзецям касцюмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазако́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закаціць куды‑н. усё, многае. Пазакочваць матацыклы ў гаражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапэ́цквацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.