стра́шны в разн. знач. стра́шный;
с. звер — стра́шный зверь;
с. хо́лад — стра́шный хо́лод;
◊ не такі́ с. чорт, як яго́ малю́юць — посл. не так стра́шен чёрт, как его́ малю́ют
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
веле́ние ср. нака́з, -зу м.; (приказ) зага́д, -ду м.; (распоряжение) распараджэ́нне, -ння ср.;
◊
по веле́нию до́лга як ка́жа абавя́зак, па абавя́зку;
по щу́чьему веле́нью па шчупако́вай во́лі, цу́дам.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
свине́ц свіне́ц, -нцу́ м.;
распла́вленный свине́ц распла́ўлены свіне́ц;
встре́тили врага́ свинцо́м сустрэ́лі во́рага свінцо́м;
◊
лечь свинцо́м на се́рдце ле́гчы ка́менем на сэ́рца;
как свинцо́м на́ли́тый як во́лавам налі́ты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хрен хрэн, род. хрэ́ну м.;
◊
хрен ре́дьки не сла́ще погов. хрэн за рэ́дзьку не саладзе́йшы; як там не смята́на, так тут не сыро́ватка; адно́ — гара́чка, а друго́е — баля́чка;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
згле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Разм. Угледзець, убачыць. Ступіўшы колькі крокаў па вуліцы, Лабановіч згледзеў так добра знаёмую постаць Ядвісі. Колас. // Упільнаваць каго‑н., дагледзець за кім‑н. Дзяцей многа, за ўсімі не згледзіш. // Заўважыць што‑н. [Андрыян Цітавіч] і не згледзеў, як мінула яшчэ пяць год. Марціновіч. Яшчэ лепш раскласці агеньчык дзе-небудзь у зацішку, засыпаць у прысак бульбу — і не згледзіш, як дзень пройдзе. С. Александровіч.
•••
Вокам не згледзець — а) цяжка ўбачыць, не разабраць; б) хутка, імгненна.
Як вокам згледзець — тое, што і як вокам ахапіць (гл. ахапіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. усцярог, усцерагла, ‑ло; заг. усцеражы; зак., каго-што ад каго-чаго.
Зберагчы, захаваць у цэласці. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба ад прагавітай [пашчы] вайны, як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас. // Засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага, непажаданага. Усцерагчы ад прастуды дзіця. □ [Ганна Карпаўна:] — Што ж, — кажу, — вядзіце ў хату вашу Маруську. Можа як усцерагу ад нечысцяў... Сіняўскі. Цяпер думкі Гарбачэўскага былі скіраваны на тое, як усцерагчы людзей ад правалу. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ух, выкл.
1. Выражае пачуццё захаплення, здзіўлення і пад. перад сілай, незвычайнасцю, велічынёй чаго‑н. Ух ты, прыгожа як! □ Кірыла глядзеў на.. [Гукала] ўжо без іроніі, без смеху, а з нейкім нават захапленнем: «Ух, чорт! Вось гэта акуратнасць!» Шамякін.
2. Выражае пачуццё злосці або палёгкі, спакою і пад. [Параска:] — Ух, я б цябе тады разарвала! Дай хоць цяпер злосць спагнаць. Лобан. — Ух і цемра... Як у еўні. Хомчанка.
3. Ужываецца пры выражэнні пачуцця стомленасці і іншых адчуванняў. Ух, як стаміўся за дарогу! Ух, як горача.
4. Ужываецца пры абазначэнні рэзкага гуку ад удару, выбуху, выстралу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
металёвы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і металічны. Да фарбаваных дзвярэй у калідорах былі прыбіты металёвыя дошчачкі. Бядуля. Глухі металёвы звон пранёсся ў цішыні. Краўчанка. Палоса вады з цьмяным металёвым водбліскам ляжала.., як нейкая лінія, як нейкі рубеж. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць параднага (у 1 знач.); урачыстасць. Параднасць цырымоніі. □ Як мала ў гэтым раздзеле педагогікі жывой практыкі, жыцця і як многа прапісных ісцін, афіцыйнасці і непатрэбнай параднасці! Шамякін. Гэтая невялікая выстаўка не мае звычайнай выставачнай параднасці. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святата́цтва, ‑а, н.
Кніжн. Зневажанне царкоўнай святыні; кашчунства. // перан. Зневажанне чаго‑н. дарагога, паважанага. Я глядзеў на жанчыну, як на нейкую вышэйшую істоту, як на штосьці такое, да чаго нават дакрануцца грэшна, проста немагчыма, бо гэта будзе святатацтва. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)