фана́тык, ‑а, м.

1. Чалавек, слепа адданы сваёй веры і нецярпімы да іншых вераванняў і іншаверцаў. У Мінску, дзе спачатку спыніўся [Сматрыцкі], ён убачыў сляды глуму каталіцкіх фанатыкаў над праваслаўным насельніцтвам. «Полымя».

2. перан. Чалавек, цалкам адданы сваім ідэям і перакананням. Лепшыя са свайго пакалення, апантаныя вялікай ідэяй, часам фанатыкі — .. [нарадавольцы] заставаліся звычайнымі людзьмі. Мехаў.

[Лац. fanaticus — раз’юшаны; непрытомны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстаплю́й, ‑я, м.

Разм. пагард. Чалавек, які не любіць чорнай працы, грэбуе ёю. // перан. Чалавек, які абмінае заганы жыцця, не імкнецца змагацца з імі. Да апошняга моманту.. [Гукан] спадзяваўся, што тую віну (ён не лічыў яе такой цяжкай, як лічыць чыстаплюй Тарасаў) можна будзе ў нейкай меры ўраўнаважыць сваімі заслугамі, ваеннымі, пасляваеннымі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрапо́нім, ‑а, м.

Спец. Любое ўласнае імя, якое можа мець чалавек або група людзей (асабовае імя, прозвішча, псеўданім, мянушка і пад.).

[Ад грэч. ánthrōpos — чалавек.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лунаці́зм, ‑у, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць, лазіць і падсвядома выконваць іншыя дзеянні; самнамбулізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

меставы́, ‑ая, ‑ое.

Уст. Які мае адносіны да места (у 1 знач.). Чалавек перажагнаўся на далёкія меставыя вежы з крыжамі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міласэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які выяўляе міласэрнасць; схільны рабіць дабро. Міласэрны чалавек. // Які з’яўляецца вынікам міласэрнасці. Міласэрны ўчынак.

•••

Міласэрная сястра гл. сястра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяско́вец, ‑коўца, м.

Чалавек, які пастаянна жыве ў вёсцы; селянін. Вузкая градка маладога бярэзніку адмяжоўвала панскую зямлю ад зямлі вяскоўцаў. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Спартсмен, які займаецца атлетыкай. Атлет найлягчэйшай вагі.

2. Чалавек моцнага складу і вялікай фізічнай сілы.

[Ад грэч. athletes — барэц, асілак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бацылано́сьбіт, ‑а, М ‑біце, м.

Чалавек або жывёліна, у органах якіх знаходзяцца ўзбуджальнікі заразных хвароб, не выклікаючы яўных захворванняў саміх носьбітаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абая́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абаяльнага. Аднак, калі чалавек вельмі ўдачлівы па прыродзе, то і пад старасць не траціць пэўнай абаяльнасці. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)