бальшу́н, -на́ м.

1. (старший среди детей в семье) больша́к;

2. разг. (больше кого-л.) большо́й;

ты ж б., а мало́га кры́ўдзіш — ты же большо́й, а ма́ленького обижа́ешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слепата́ ж., прям., перен. слепота́;

прыро́джаная с. — врождённая слепота́;

паліты́чная с. — полити́ческая слепота́;

○ куры́ная с. — а) бот. лютик е́дкий, куросле́п м., кури́ная слепота́; б) мед., разг. кури́ная слепота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Буту́з. Відавочна, запазычанне з рус. буту́з, буту́с ’тоўсты малы чалавек, карапуз’, якое лічаць вытворным ад дзеяслова буте́ть таўсцець’ (Гараеў, 25; Сабалеўскі, РФВ, 66, 333; Фасмер, 1, 253; Шанскі, 1, Б, 238). Іншыя думаюць, што рус. слова — цюркізм (так Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 44; супраць Шанскі, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́ржа 1 ’біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.

Бі́ржа 2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Біягра́фія. Рус. биогра́фия, укр. біогра́фія. Паводле Фасмера, 1, 166, запазычанне з лац. biographia праз польск. biografia. Супраць гэтага Шанскі, 1, Б, 121, які хоча бачыць тут (разам з Гальдзі, гл. у Шанскага, там жа) запазычанне з франц. biographie. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. βίος ’жыццё’ і γράφω ’пішу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́хта́н ’лодар, гультай’ (Ян.) і лухта́нішчэ ’таўстун’ (ТС). Узніклі ў выніку кантамінацыі лексем лухта ’манюка, балбатун’ і муцян (параўн. драг. муте́н < мутя́н ’тс’). Другой лексемай магла б быць і ⁺луца́н, параўн. укр. дуца́н ’таўстатвары мужчына’, якое з лут 1 (гл.), і тураў. луця́ро ’гультай, лежань’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаду́лька ’гаваруха’ (Касп.). Слова не вельмі яснага паходжання. Бясспрэчна, звязана з гадаць ’гаварыць’, запазычаным з польск. мовы (гл.), але словаўтварэнне вельмі незразумелае. Ад вядомага ў бел. мове гадула ’пустамеля’ (польск. gaduła ’балбатун, пустамеля’, ’балбатлівая жанчына’) мы б чакалі хутчэй гадулка. Утварэнне ад гадула з экспрэсіўным ‑ʼка?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзі́ла ’рог каровы; той, хто бадаецца’ (Касп.). Беларускае ўтварэнне суфіксам *‑(i)dlo (што служыў для ўтварэння nom. instrumenti ў слав. мовах) ад дзеяслова бада́ць, басці́ (праўда, трэба было б чакаць *бадала < *boda‑dlo). Магчыма, такога ж паходжання і балг. боди́ло ’назва расліны’ (калі не з *bodylь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байра́м ’магаметанскае свята — Новы год’ (ужо ст.-бел.; Нас. гіст., Гіст. лекс., 140; Булыка, Запазыч.), рус. байра́м (ст.-рус. баграмъ, багримъ, байрамъ), укр. байра́м. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. тур. bayram ’тс’ і г. д. Фасмер, 1, 108; Локач, 16; параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 13.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балбе́с ’дурны’ (Нас., Касп.). Рус. балбе́с. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. казах. bilbes, тур., тат. bilmäs ’ён не ведае’). Бернекер, 40; Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18; Шанскі, 1, Б, 22 (тут удакладненні). Бел. слова, відавочна, запазычана праз пасрэдніцтва рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)