застрака́ціць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; зак., што.

Разм. Зрабіць стракатым. І не было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго іголка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́красаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выбіць, высечы крэсівам (іскру, агонь). Намацалі [старцы] ў кішэнях — ды ні ў кога крэсіва няма, каб агню выкрасаць. Якімовіч.

выкраса́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́красаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; незак.

Разм.

1. Станавіцца кудлатым. Валасы кудлацяцца. □ Па небе сунуліся рваныя кудзелістыя хмары, і што ні хвіліна, то, здавалася, спускаліся ніжэй, кудлаціліся. Карпаў.

2. Зал. да кудлаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабся́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неабсяжнага. І дзе б ні богу чалавек, ён заўсёды нясе ў сваёй душы родны кут, праз які шырэй бачыць, больш шчыра любіць усю неабсяжнасць сваёй Радзімы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ніво́дны, ніводнага, займ. адмоўны.

Ні адзін. Як толькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку. Колас. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарвігалава́, ‑ы; мн. сарвігаловы, ‑лоў; м. і ж.

Чалавек, які нічога не баіцца, ні перад чым не спыняецца. З дзяцінства майго выплывае задзёрысты танклявы хлапчына, сарвігалава, мой аднакласнік па школе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагада́нне, ‑я, н.

Тое, што і спагада. Пан не мае спагадання, Што трэба жыць з сям’ёй на свеце, Што ты, як рыба тая ў сеці, Не маеш волі, ні разгону. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны, рахманы. Шафёр Кузьма Круглы — малады ціхмяны хлопец. Навуменка. Зрабіліся вялікія вочы ў Лізы: ні разу яшчэ не бачыла яна маці, ціхмяную, пакорлівую, вось такой. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мацёха, мацю́ха, цёха‑мацёха, цю́ха‑мацю́ха ’недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца’ (міёр., З нар. сл.). Уграфінізм. Параўн. рус. вяц., арэнб. мася, маська ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’, мася‑мася, мась‑мась ’тс’, якія з удм. mes ’ягнё’, комі mež ’авечка’ < новаперс. meš, авест. maēša (Фасмер, 2, 579). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустагра́к (pustohräk) ’чалавек ні да чога не здатны; непрыдатная рэч; самахвал, хвалько’ (Чач.). Чачот (там жа) адносіць да грак (“gawron, ptak”), відаць, пад уплывам слоў тыпу сіваграк ’від птушкі’; параўн., аднак, бранск. пустогряка ’гультай’, рус. дыял. пустограй ’балбатун, насмешнік’, пустограйничатъ ’гультаяваць’, што дазваляе суаднесці з пусты ’непатрэбны, несур’ёзны’ і граць ’гуляць’ або гракаць ’шумець, крычаць’ (< *grajatH).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)