ню́хальнік

‘асоба - той, хто нюхае (вынюхвае) што-небудзь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ню́хальнік ню́хальнікі
Р. ню́хальніка ню́хальнікаў
Д. ню́хальніку ню́хальнікам
В. ню́хальніка ню́хальнікаў
Т. ню́хальнікам ню́хальнікамі
М. ню́хальніку ню́хальніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падбіра́льнік

‘асоба - той, хто падбірае што-небудзь; прылада’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падбіра́льнік падбіра́льнікі
Р. падбіра́льніка падбіра́льнікаў
Д. падбіра́льніку падбіра́льнікам
В. падбіра́льніка падбіра́льнікаў
Т. падбіра́льнікам падбіра́льнікамі
М. падбіра́льніку падбіра́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падбіра́льнік

‘асоба - той, хто падбірае што-небудзь; прылада’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падбіра́льнік падбіра́льнікі
Р. падбіра́льніка падбіра́льнікаў
Д. падбіра́льніку падбіра́льнікам
В. падбіра́льнік падбіра́льнікі
Т. падбіра́льнікам падбіра́льнікамі
М. падбіра́льніку падбіра́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замло́сціць

‘прывесці каго-небудзь у стан расслаблення, сну’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. замло́сціць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. замло́сціла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замо́ташніць

‘прывесці каго-небудзь да моташнасці, непрыемнага адчування’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. замо́ташніць -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. замо́ташніла

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.

Астацца дзе‑н. нанач. Заначаваць у горадзе. □ Стомленасць хіліла.. да думкі заначаваць тут з тым, каб заўтра досвіткам павандраваць куды-небудзь далей. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добрасусе́дскі, ‑ая, ‑ае.

Дружалюбны, прыязны ў адносінах да суседзяў. Добрасуседскія адносіны. □ Нясе.. хто-небудзь з пошты пісьмо і здалёк яшчэ кажа з добрасуседскай усмешкай: — Ад вашага Івана! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падняво́ліць, ‑волю, ‑воліш, ‑воліць; зак., каго-што.

Зрабіць паднявольным. Наша зямля ўкрыта курганамі і магіламі тых, хто калі-небудзь імкнуўся заўладаць ёю і падняволіць сабе наш народ. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памясці́цца, ‑мяшчуся, ‑месцішся, ‑месціцца; зак.

Тое, што і змясціцца. Госці ледзь памясціліся за трыма сталамі. Гроднеў. — Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак.

Тое, што і правініцца. Міхась не разумеў, што Тышкевічу трэба ад яго. Закрадвалася ў душу падазрэнне. Можа, ён у чым-небудзь правінаваціўся. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)