перапаві́ць, ‑паўю, ‑паўеш, ‑паўе; ‑паўём, ‑паўяце; зак., каго-што.
1. Спавіць нанава, іначай, яшчэ раз. — Ціха, сынок, ціха, — пачала Валя супакойваць яго. — Зараз перапаўю, і ўсё будзе добра. Карпаў.
2. Абвіць, абматаць. Паўла пераапранулі, пасадзілі ў кабіну, перапавілі добрым дзесяткам правадкоў, якія цягнуліся да прыбораў. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапла́віць, ‑плаўлю, ‑плавіш, ‑плавіць; зак., што.
1. Расплавіць плаўленае. Пераплавіць волава яшчэ раз. // Ператварыць пры дапамозе плаўкі ў што‑н. іншае. Пераплавіць металалом. □ [Васіль Маркавіч:] — Вораг знайшоў сабе магілу на нашай зямлі. А тэхніку яго мы пераплавілі ў мірныя машыны. Скрыпка.
2. Расплавіць, паплавіць усё, многае. Пераплавіць усю руду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ператасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. што. Тасуючы, перамяшаць. Ператасаваць калоду карт.
2. Патасаваць яшчэ раз.
3. перан.; каго-што. Разм. Перамяшаць, размясціць іначай. Яна ператасавала тоўстую калоду пісем, падняла на яго вочы і развяла рукамі. Адамчык. Я спрабаваў перайначыць кампазіцыю, усё ператасаваць, пераставіць — не памагала. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паналіва́цца, ‑аецца; зак.
1. Наліцца ў вялікай колькасці. Вада паналівалася ў паграбы.
2. Набухнуць ад чаго‑н., напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Вены паналіваліся крывёю. □ Каласы яшчэ не паналіваліся як мае быць, не ацяжэлі і не кланяліся чалавеку ў пояс. Сабаленка. Паналіваліся сокам.. дробныя вішні. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паразмятаць снег. □ У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жа[ў]нерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жа[ў]неры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць рудым, рудзейшым. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў, дзе, відаць, ліў яшчэ большы дождж, бярвенне — недзе падмывала яго з берагоў. Пташнікаў. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнале́цце, ‑я, н.
Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы. Душа .. [Магдалены] імкнулася да чагосьці яшчэ невядомага ёй, у што яна верыла і чаго чакала.. Падрасце Ганніна дзіця, дарасце да паўналецця Галена, і праз два гады вернецца ўжо зусім сталы Кастусь. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку цмокаць. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі ў вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Каб паддаць нам ахвоты, .. [бабка] і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ціць, смечу, смеціш, смеціць; незак.
Пакідаць дзе‑н. смецце, забруджваць што‑н. смеццем. Міша звярнуў на хлапца ўвагу таму, што той вельмі ж заўзята лузгаў семачкі, выплёўваючы шкарлупкі проста пад ногі, на падлогу.. — А яшчэ школьнікі — сярдзіта паківала галавою.. [бабулька]. — Рассеўся, як у сябе дома, і смеціць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)