абіра́ла, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ра́л (разм.).
Той, хто бессаромна, нахабна абірае каго-н. або бярэ з другога непамерную плату, запрошвае вялікую цану.
Абіралы давялі да галечы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няўклю́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -лю́д і -аў (разм.).
1. Той (тая), хто мае нязграбную фігуру, пазбаўлены спрыту ў рухах.
2. Неахайны чалавек, мурза.
Н. бачны здалёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто з захапленнем пакланяецца каму-, чаму-н.; прыхільнік.
П. мастацтва.
П. чыйго-н. таленту.
2. Закаханы ў каго-н. чалавек.
У яе было многа паклоннікаў.
|| ж. пакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
служы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Работнік, слуга (у 1 знач.).
2. Ніжэйшы служачы ў некаторых установах.
С. у тэатры.
С. у музеі.
3. перан., чаго. Той, хто служыць чаму-н. (высок.).
С. навукі.
○
Служыцель культу — духоўная асоба.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слуха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Той, хто слухае каго-, што-н.
Удзячны с.
2. Навучэнец або студэнт некаторых навучальных устаноў.
С. курсаў.
|| ж. слуха́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. слуха́цкі, -ая, -ае.
Слухацкая аўдыторыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто хавае што-н., кладзе ў невядомае для іншых месца.
2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках і пад., якая зберагае, захоўвае што-н.
Х. рукапісаў.
|| ж. хава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тако́лечы ’нядаўна, толькі што’ (Сцяшк.). Няясна; другая частка слова адпавядае ‑колечы (гл.), прадстаўленаму ў спалучэннях каліколечы (гл.), хто‑ко́лечы ’хто-небудзь’, што‑ко́лечы ’што-небудзь’, утворанаму са спалучэння часціц *‑kole (ESSJ SG, 1, 318) і ўзмацняльнага ‑чы (параўн. цяперачы) або з *tako‑lĕ‑či, гл. так, а таксама ESSJ SG, 1, 305, 319.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вагаві́к ’той, хто ўзважвае і размяшчае грузы ў залежнасці ад іх вагі на чыгунцы’ (КТС). Да вагавы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мучы́цель ’той, хто мучыць’ (ТСБМ). З рус. мучитель ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 57). Параўн. ст.-слав. мѫчитель ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абдзі́ркус ’той, хто хутка дзярэ адзенне’ (Сцяц.). Штучная лацінізаваная форма. Да абдзіркі (гл.). Параўн. польск. obdartus ’абадранец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)