накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.
1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.
2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
под, ‑а, М ‑дзе; мн. пады, ‑оў; м.
Гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва. [Жанчына] сплюхнула цеста на лапату, звыклымі рухамі загладзіла буханку і таропка скінула на гарачы под печы. Стаховіч. [Пякарня] некалі яшчэ тут была, прыватная, трэба было печы перакласці, з новай цэглы пады паслаць. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праго́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прагону (у 1 знач.). Іржэўнік падрыхтаванай учора прагоннай паласы быў яшчэ росны. Паслядовіч.
2. Які мае адносіны да прагону, прагонаў (у 4 знач.). Прагонныя грошы. Прагонная плата. // у знач. наз. праго́нныя, ‑ых. Тое, што і прагон (у 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праём, ‑а, м.
Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй і пад. З аднаго пакоя ў другі вялі дзверы, але іх саміх яшчэ не было, толькі праём вызначаў іх будучае месца. Арабей. Калі прачнулася Аксіння, калі адкрыла вочы яна, — убачыла ў праёме акна неба, чыстае і сіняе. Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць. Карпюк. Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года. Залескі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.
Асушыць чым‑н., што ўбірае ў сябе вільгаць (прамакальнай паперай, марляй і пад.). Толя скончыў яшчэ адну старонку, старанна прамакнуў напісанае і запытальна паглядзеў на старшую піянерважатую. Шыловіч. Камендант зноў прамакнуў насоўкай пот на твары, на лысіне. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішся, ‑хопіцца; зак.
Раптоўна прачнуцца, абудзіцца. Аднойчы раніцай, калі яшчэ ўсе спалі, нехта моцна бразнуў дзвярыма. Жанчына прахапілася. Федасеенка. У тую раніцу мы трохі заспалі — заседзеліся позна. Прахапіліся нешта каля шасці — божа мілы, ужо каровы пагналі ў поле, а наша стаіць у хляве. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праціраць — працерці (у 2, 3 знач.).
2. Анучка, ёрш для працірання чаго‑н. А Цімошка драіў канал ствала, аж пот на лбе выступіў. Пасля Цімошкі Сцёпка яшчэ разы два таргануў праціркай. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
1. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пераважыць усе мяшкі з мукой. Пераважыць увесь насенны фонд.
2. Узважыць яшчэ раз. Пераважыць груз перад здачай.
3. Перасягнуць у вазе.
4. перан. Атрымаць перавагу, аказацца больш значным, важкім; перасіліць. Дапытлівасць пераважыла страх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)