ую́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго-што.

Класці ўюком або нагружаць уюком.

У. паклажу на вярблюда.

|| зак. наўю́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фі́стула, -ы, мн. -ы, -тул, ж.

У медыцыне: свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

|| прым. фі́стульны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

франто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трохвугольная або паўкруглая верхняя частка фасада будынка, абмежаваная схіламі даху і карнізам.

|| прым. франто́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халмаго́рка, -і, ДМо́рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Карова або гусь халмагорскай пароды, выведзеныя ў Халмагорах.

|| прым. халмаго́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цука́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Зацукраваны плод (звычайна цытрусавы) або яго скурка.

Торт з цукатамі.

|| прым. цука́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чан, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая драўляная або металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак.

|| прым. чанавы́, -а́я, -о́е.

Ч. пасол рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Доўгая вузкая вязаная тканіна або тканая хустка.

Абкруціць шыю шалем.

|| прым. ша́левы, -ая, -ае.

Ш. каўнер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

што́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Гарызантальная або нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на зямную паверхню.

|| прым. што́льневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штоф², -у, м.

Шчыльная дэкаратыўная шарсцяная або шаўковая тканіна для абіўкі мэблі, для парцьер і пад.

|| прым. што́фны, -ая, -ае.

Штофная канапа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эсе́нцыя, -і, ж.

Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога-н. лятучага рэчыва, які ўжыв. ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці.

Воцатная э.