Рышэлье́ ’ажурная вышыўка’ (ТСБМ), рышылье́ ’від вышыўкі’ (Сцяшк.). З франц. Richelieu — імя кардынала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аднайме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае тое самае імя, такую самую назву. Аднайменныя электрычныя гарады. □ Паводле рамана «Бацькаўшчына» ў 1932 годзе К. Чорны напісаў аднайменную п’есу, у якой захоўваецца асноўная сюжэтная лінія рамана. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’ядна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Зліцца, злучыцца з кім‑, чым‑н., утварыўшы адно цэлае; аб’яднацца. З калгасам імя Дзяржынскага з’ядналіся яшчэ тры калгасы. «Маладосць».

2. перан. Згуртавацца, дасягнуўшы адзінства думак, поглядаў, дзеянняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

картве́лы, ‑аў; адз. картвел, ‑а, м.; картвелка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. картвелкі, ‑лак; ж.

1. Імя, якім называюць сябе самі грузіны.

2. Назва грузінаў і блізкіх ім народнасцей Закаўказзя (лазаў, мінгрэлаў, сванаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́льманка гатунак бульбы (ПСл, Мат. Гом.). Відаць, ад уласнага імя Тэ́льман (нямецкі камуніст, забіты нацыстамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свя́тцы, ‑аў; адз. няма.

Царкоўная кніга, у якой змешчаны пералік усіх святых і царкоўных свят у каляндарным парадку. [Ніна] пачала здалёк; — Гэта я і імя такое ім параіла.. — У якіх святцах ты яго выкапала? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэсць, -і, ж.

1. Вартыя павагі і гордасці маральныя якасці чалавека; яго адпаведныя прынцыпы.

Справа чэсці.

2. Добрая, незаплямленая рэпутацыя чалавека.

Бараніць ч. свайго імя.

3. Цнатлівасць (пра жанчын).

4. Слава, павага, пашана.

Госці ведалі, каму аказваць ч.

Ч. таму, хто самааддана працуе.

◊

Аддаць чэсць каму — прывітаць ваеннага, прыклаўшы руку да галаўнога ўбору.

Пара і чэсць знаць (разм.) — пара закончыць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ке́ды ’спартыўны абутак’ (ТСБМ). Праз рус. кеды ад праблематычнага англ. уласнага імя Kads (Голуб-Ліер, 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікала́еўская дзе́ўка ’старая незамужняя дзяўчына’ (Сцяшк.). Ад імя цара Мікалая II. Аналагічна польскі кава́лер ’стары халасцяк’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)