Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш. motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац. nemotorný ’тс’. Ст.-чэш. nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ. matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ. mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат. matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бязра́дасны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены радасці; невясёлы. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця, і пераходзім у другі яго круг — ясны, прываблівы, жаданы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.
Спец. Цяжкі ручны малаток для падбівання пад шпалы баласту. Шархнула аб зямлю рыдлёўка, бліснула на сонцы ўзнятая ўгору падбойка і ўрэзалася пад шпалу. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць шмат пудоў; вельмі цяжкі. Далей пайшло крыху лепш — залівалі падмурак, цягалі шматпудовыя жалезныя стойкі і ўстанаўлівалі іх. Карпаў. Згодзен несці цяжар шматпудовы, Каб паверыла мне, што люблю. Чарнушэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суро́вы, -ая, -ае.
1. Якому не ўласціва паблажлівасць да сябе і іншых; цвёрды, ненахісны; уласцівы такому чалавеку.
С. камандзір.
С. характар.
2. Які не дапускае ніякіх паслабленняў; вельмі строгі; бязлітасны, жорсткі.
Суровая дысцыпліна.
Суровыя меры.
3. Вельмі цяжкі, поўны выпрабаванняў, невыносны.
Суровыя дні вайны.
4. Неспрыяльны для жыцця, халодны.
С. клімат.
Суровая зіма.
|| наз. суро́васць, -і, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лапцю́жны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Бедны, адсталы. Браткі-таварышы! У машынным гудзе Не будзе Беларусь Лапцюжнаю стаяць. Хведаровіч. // Цяжкі, жабрацкі (пра лёс, долю і г. д.). Лапцюжная доля. □ Дзед заплятае аборы, Лёс свой лапцюжны кляне. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́мар 1, пра ’вялікі і цяжкі прадмет’ (Сцяц. Словаўтв.). Спачатку, мусіць, ’вялікі молат, молат’. Параўн. укр. дыял. (зах.) га́мер ’(вялікі) молат’. Запазычанне з ням. Hammer ’молат’, Параўн. Рудніцкі, 555.
Га́мар 2 ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’. Гл. га́мары.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Каплі́вы ’цяжкі, марудны’ (красл.) фармальна мог утварыцца ад капаць, ^напіць (прасл. карт ’ліцца па кроплях’), як імчаць — імклівы, маўчаць — маўклівы, кеміць — кемлівы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 405) суадносіць гэту лексему з літ. kapliuoti, лат. kaplot ’цяжка рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарбу́ль ’цяжкі клунак’, ’здаровы хлопчык’ (Яўс.), ’кавалак бервяна’ (Мядзв., Мат. Гом.). Няясна; сувязі з торба могуць мець другасны характар. Параўн. славен. trban ’злёгку абчасанае бервяно; дурань’ (да *tьrbati ’рубаць’, гл. Варбат, Этимология–1973, 26; гл. церабіць). Параўн. турпыль, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распе́ў, ‑спеву, м.
Працяжны напеў, мелодыя як характэрная рыса спеву. // Напеўнае вымаўленне (гаворка, чытанне). [Багдановіч] — чытае — глухім, нізкім распевам аб тых, хто ў цяжкі час выракся Айчыны, аб тых, што забылі, як можна пакутаваць за яе. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)