вы́пісаць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., каго-што.

1. Спісаць адкуль‑н. Выпісаць цытату.

2. Зрабіць заказ у пісьмовай форме на выдачу, высылку чаго‑н. Выпісаць кнігу з кнігасховішча. Выпісаць газету. // Вызваць пісьмом, тэлеграмай і пад. каго‑н. Пан Вальвацкі зрабіў так, як рабіў не адзін пан, заводзячы культурную гаспадарку: ён выпісаў немца спецыяліста. Крапіва.

3. Выключыць са спісаў, са складу чаго‑н. Выпісаць хворага з бальніцы.

4. Напісаць для каго‑н. дакумент. Выпісаць ордэр, чэк, пропуск, квіток.

5. Кніжн. Старанна апісаць сродкамі мовы, стварыць што‑н. філіграннае; намаляваць. Выпісаць вобразы дзеючых асоб. Выпісаць узор.

6. Разм. Зрасходаваць пісаннем. Выпісаць чарніла з аўтаручкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Зрабіць, выпрацаваць з чаго‑н. якую‑н. рэч; выпусціць. Там з такой красы-пароды.. Лесапільныя заводы Дзіва вырабяць для вас. Глебка.

2. Апрацаваць шкуру дубленнем; выдубіць. Вырабіць авечую шкуру.

3. Выканаць пэўную колькасць работы; выпрацаваць. Вырабіць норму.

4. Добра падрыхтаваць глебу для пасеву, пасадкі. Вырабіць поле. □ [Тарэнта:] — Як пух мяккая [зямля на панскім полі].. Вырабілі людзі, сваю так не выраблялі. Галавач.

5. Дасканала зрабіць, стварыць што‑н. ручным спосабам; змайстраваць.

6. Выбраць, выкарыстаць усе карысныя выкапні. Вырабіць вугальны разрэз. Вырабіць шахту.

7. Разм. Запэцкаць, сапсаваць што‑н. неахайным абыходжаннем. Вырабіць паліто ў мел. Вырабіць касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каму-чаму.

1. Стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага здзяйснення чаго‑н. Хоць раней і думкі не было ніколі шукаць яго [дзядзьку], дык цяпер выпадак паспрыяў гэтаму спатканню. Чорны. Халодны асенні дождж і вецер не вельмі паспрыялі адпачынку пасля тыдня напружанай працы. Паслядовіч. Сам факт паездкі на цаліну зробіць карысны ўплыў на калгаснікаў, паспрыяе ўзмацненню працоўнай актыўнасць. Дуброўскі.

2. Добразычліва аднесціся да каго‑, чаго‑н., паспагадаць каму‑, чаму‑н.; дапамагчы. [Патапчык:] — Я да цябе па-добраму прыйшоў. Сябравалі мы з табой у маладосці, у суседстве жывём, як людзі. Таму і хачу паспрыяць табе, паставіць цябе на ногі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгле́дзець, ‑гледжу, ‑гледзіш, ‑гладзіць і прыглядзе́ць, ‑гляджу, ‑глядзіш, ‑глядзіць; зак.

1. за кім-чым, каго-што і без дап. Паклапаціцца аб кім‑, чым‑н., стварыць добры догляд, дагледзець. Прыглядзець за дзецьмі. □ [Брыгадзір:] — Возьмеш трох дзяўчат, Хадося. Сама на поле не ходзіш, дык хоць за людзьмі прыгледзь. Навуменка. [Аўдоцця:] — Збіраюся паехаць у Ленінград, дык табе прыйдзецца некалькі дзён у мяне пагаспадарыць. Прыгледзіш тут. Гаўрылкін. — От вазьміце хаця звычайную грушку-дзічку. Калючая яна, нягеглая. А вазьмі яе ды прыгледзь, ды абкапай, ды прышчэпку зрабі, глядзі і выйдзе такая бэра слуцкая, што толькі людзям [надзіва]. Лынькоў.

2. каго-што. Спадабаўшы, выбраць; нагледзець. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць. Колас. Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара. Брыль. // Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці. Галавач. — Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў. Брыль. Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай. Мележ.

2. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. праклаў, ‑клала; заг. пракладзі; зак., што.

1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку. Навуменка. Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол. Пташнікаў. // перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях. Машара.

2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.

•••

Грудзьмі пракласці (пралажыць) сабе дарогу — барацьбой, пораадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго‑н.

Пракласці (пралажыць) дарогустварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адкі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць убок, назад, наперад; рэзка, з сілай адштурхнуць.

А. камень.

2. перан., каго-што. Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (разм.).

А. усе магчымасці.

А. сумненні.

3. перан., каго-што. Атакуючы, прымусіць адступіць.

А. ворага далёка назад.

4. што. Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад што-н., замацаванае адным краем.

А. века скрыні.

5. Адвесці назад, убок; закінуць (галаву, руку, нагу).

А. галаву.

6. каго-што. Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.

А. сотню рублёў.

7. ас. і безас., каго-што. Вярнуцца (пра хваробу).

Грып яго адкінуў (разм.).

8. што. Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).

Сад адкінуў густы цень.

9. перан. Вярнуць да пройдзенай стадыі ў развіцці чаго-н.

Вайна ўсё адкінула назад.

10. Не прыняць пад увагу пры лічэнні, ацэнцы каго-, чаго-н.

Улічыць галоўнае, адкінуць выпадковае.

Адкінуць хвост (капыты) (разм.) — памерці.

|| незак. адкі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узрасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., каго-што.

Даглядаючы, забяспечыць рост чаго‑н.; вырасціць. Яны [дэлегаты] прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць, Як асушыць балот прасторы. Багаты ўраджай узрасціць. Танк. Ківалі верхавіннем высокія вольхі. Іх балота ўзрасціла. Куляшоў. / у перан. ужыв. [Бацька:] — Я ўсе ж павінен служыць сваім людзям, тым людзям, якія ўзрасцілі мой талент, якія стварылі мне славу. Мікуліч. // Узгадаваць. Марыля гатова мучыцца, ахвяраваць усім, толькі, б узрасціць і выхаваць дзяцей. Ярош. Дачку ўзрасціў я. Ёй — дай божа — дваццаць, Яна сама павінна разабрацца. Ставер. // перан. Стварыць клапатлівымі адносінамі. Узрасціць кадры. □ Палессе! Сынам сваім ты даравала Не толькі жыццё і сілу — Ты пастухоў сваіх і генералаў Для гісторыі ўзрасціла. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здань ’прывід’, зданнё ’ўява’, зда́нне ’меркаванне’ (Нас.), здання ’прывід’ (Сл. паўн.-зах.). Ц.-слав. зьдань ’пабудова’. Здань — назоўнік на ‑ь (< *і̆) ад дзеепрыметніка на ‑н‑ да дзеяслова zьd‑atiстварыць’, як дыял. дрань ’дранка’ ад *dьratі, рус. рвань ад rъvati. Зданнё, зданне, здання адлюстроўваюць фанетычныя варыянты ўтворанага з суф. ‑ьje прасл. zьd‑an‑ьje (польск. zdanie ’думка, сказ’, чэш. zdání, славац. zdanie ’ўява’, рус. зда́ние < ст.-слав. зьданиѥ ’будова, стварэнне’ і інш.). Семантыка ’стварэнне’ > ’уява’ > ’прывід’ цяжкасцей не выклікае. Прасл. zьd‑ адлюстроўваецца ў ц.-слав. зьдъ ’гліна’, чэш. zed ’каменная сцяна’, польск. zdun > бел. дыял. здун ’ганчар’, славен. zídati ’класці сцяну’, балг. зѝдам ’будаваць’, рус. зодчий ’архітэктар’ (апошнія з чаргаваннем галоснага). Літ. žiedžiù, žiẽsti ’фармаваць, ляпіць’, лат. ziest ’абмазваць глінай’ разам са слав. даюць балта-слав. корань *gʼheidh‑, утвораны, паводле Покарнага (1, 245), перастаноўкай з *dheigʼh‑ (адкуль дзяжа, гл.) ’мясіць гліну, цеста’. Параўн. гоц. deigan ’мясіць’, ст.-інд. dēhmi ’абмазваць’, грэч. τείχος ’каменная сцяна’, лац. fingō ’мажу, фармую’, figura (> бел. фігура). Меркаванне Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 5, 42) аб тым, што здань < sъdati sę ’здавацца’ (г. зн. ’прывідзіцца’) патрабуе ўдакладнення ў частцы архетыпу формы: не sъdati, а zьdati. Пра корань гл. Фасмер, 2, 89; Шанскі, 2, З, 81; Махэк₂, 714; Скок, 3, 653–654; БЕР, 1, 639; Траўтман, 367.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скла́сці, складу́, складзе́ш, складзе́; складзём, складзяце́, складу́ць; складзі́; скла́дзены; зак., што.

1. гл. класці.

2. Пакласці разам у пэўным парадку.

С. дровы пад навес.

С. рэчы ў рукзак (падрыхтаваць да ад’езду).

3. Прыбавіць адзін лік да другога, зрабіць складанне.

С. дзве сумы.

4. Падрыхтаваць што-н. на падставе сабраных звестак, стварыць, напісаць.

С. слоўнік беларускай мовы.

С. справаздачу.

С. спіс супрацоўнікаў.

С. песню.

5. Утварыць групу, камісію, падабраўшы людзей.

С. камітэт.

6. Перагнуўшы, сагнуўшы, прыдаць якую-н. форму, зменшыць аб’ём.

С. ліст паперы папалам.

С. шэзлонг.

7. Зрабіць вывад на падставе назіранняў або лагічных заключэнняў.

С. ўяўленне аб кім-н.

8. перан. Вызваліцца ад якіх-н. абавязкаў.

С. свае паўнамоцтвы.

Ён усю віну склаў на мяне.

Скласці зброю

1) здацца, спыніць узброенае супраціўленне;

2) адмовіцца ад барацьбы, ад якіх-н. дзеянняў.

Скласці рукі (разм.) — перастаць дзейнічаць.

|| незак. скла́дваць, -аю, -аеш, -ае і склада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. скла́дванне, -я, н. і склада́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)