Бронь ’зброя’ (Нас., Яруш.), ст.-бел. бронь (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. broń ’тс’ (да прасл. bornь, гл. Слаўскі, 1, 43–44). Таксама з польск. укр. бронь. Параўн. Рудніцкі, 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарна́ткі ’каралавыя пацеркі’ (Касп.). Ці не з *гранаткі (да грана́т ’назва мінералу’)? У польск. мове ў значэнні ’напаўкаштоўны камень’ у XV–XVII стст. ужывалася форма granatek (гл. Слаўскі, 1, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капішон ’капюшон’ (Сцяшк., Інстр. 1), капіжон ’тс’ (лід., шчуч., Сл. паўн.-зах.). Запазычанае з польск. kapiszon ’каптур’. якое з франц. capuchon ’тс’ < саре ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 55–56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кпіць ’насміхацца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., Мал., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Бяльк., Сержп. Грам., Булг.). Укр. кпити ’тс’. Запазычанне з польск. kpić, якое да kiep (Слаўскі, 3, 41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэ́ска ’рыска’ (Сцяц. Нар., Жыв. сл., Жд. 2, Жд. 3, Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. креска (з 1549 г.) (Булыка, Запазыч., 176). Запазычана з польск. kreska ’тс’ (Слаўскі, 3, 90–91).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -«^‑суфіксацыі, як fcos/r«6,& < ßos/ra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).⇉^

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаўні́ца1 ’галоўка маку’, ’макацёр’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка макавы. (Аб суфіксе ‑ьn‑ica гл. Слаўскі, SP, 1, 98) або ад makovnʼa ’тс’, параўн. стол. макаўня́ ’галава’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маку́лінка ’макавінка’, ’крупінка, дробязь, драбніца’ (ТС, Нар. Гом.). Да мак (гл.). Адыменнае ўтварэнне з памяншальным суф. ‑ул‑ін‑к‑а, які з ‑ulʼа (Слаўскі, SP, 1, 110). Пар. таксама магу́лінка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ся ’папрашайка’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Нар. словатв.). Да прасіць, як, напрыклад, мя́мля < мя́мліць. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 60 (аб актыўнасці суф. ‑а пры ўтварэнні экспрэсіўных назоўнікаў м. р.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каштары́с ’фінансавы дакумент для вызначэння і плана валля выдаткаў і прыбыткаў’ (ТСБМ, БРС). Параўн. укр. коштори́с ’тс’. Слова адносна новага паходжання. Яно адзначаецца таксама ў польск. мове (kosztorys), але там зафіксавана даволі позна (слоўнік Ліндэ яго яшчэ не ведае). Паводле крыніц, якія прыводзіць Слаўскі, 2, 545, упершыню слова адзначаецца ў ням.-польск. слоўніку 1854 г. як пераклад ням. Kostenanschlag. Слаўскі, там жа, указвае, што польск. слова было запазычана бел. мовай (каштары́с) і таксама ўкр. (кошто́рис). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)