драматы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.
2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.
3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісто́к, ‑тка, м.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст. Граф Ельскі выняў з кішэні свісток і.. свіснуў. Пестрак.
2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання. Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць. Лынькоў. Рэзкі свісток.. расплываецца ў хмызе і заціхае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаўчо́к, ‑чка, м.
1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.
2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брыд 1 ’чад’ (Сцяшк. МГ), ’дым у лазні, чад’ (Бяльк.). Рус. дыял. (зах.) брид ’дым’, брида ’едкі дым’. Гл. бры́дкі. Аснова гэта абазначала розныя непрыемныя з’явы (у тым ліку халодны, рэзкі вецер, паветра і г. д.). У дадзеным выпадку адбылася лексікалізацыя ў адным пэўным значэнні.
Брыд 2 рабро дошкі’. Гл. брыж 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ірвану́цца і рвану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак. і аднакр.
Зрабіць рэзкі рух, кінуцца, памкнуцца куды‑н. Конь адразу скочыў, ірвануўся і, дзіка храпучы, паляцеў па вуліцы. Мележ. Сабраўшы ўсю сваю сілу, Генадзь ірвануўся і ўгледзеў, што адна нага яго правалілася пад мост. Сабаленка. Партызанскія ўзводы рвануліся наперад. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцепану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Зрабіць рэзкі рух якой‑н. часткай цела (часцей плячыма). Сяргей сцепануў плечуком і не адказаў. Крапіва. Ніна галавою сцепанула, каб пазбыцца гэтага непрыемнага ўяўлення. Лобан. // безас. Пра міжвольны сутаргавы рух, скарачэнне мышцаў. — Ага!.. — гукнуў з усёй моцы Косцік. Шурку ажно сцепанула. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Елачная цацка ў выглядзе папяровай трубачкі, якая, разрываючыся, утварае рэзкі гук.
2. Прыстасаванне ў выглядзе акраўка скуры, гумы і пад. на ручцы для знішчэння мух.
3. Шматгадовая травяністая расліна сямейства гваздзіковых з белымі кветкамі, чашачка якіх з трэскам лопаецца пры ўдары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́лікі 1 ’рэзкі, востры боль, рэзь у жываце, баку’ (ТСБМ, Нас.). З лац. colica ’тс’ (Шанскі, 2, 8, 200–201). Памылкова разглядалася як запазычанне з франц. colique (Фасмер, 2, 291). Але як было даведзена, упершыню зафіксавана ў XVII ст. у перакладзеным з лацінскай мовы помніку (Шанскі, 2, 8, 200).
Ко́лікі 2 ’калаццё’ (Сцяшк.). Да калоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вёрткі ’здольны да хуткіх і спрытных рухаў; выкрутлівы, порсткі, жвавы; пранырлівы’ (КТС, БРС, Шат., Карл.), укр. ве́рткий ’шустры’, рус. разан. вёртко ’хутка, скора’, чэш. уст. vrtký, новае vratký ’нясталы, ненадзейны, хісткі’, славац. vrtký ’хуткі, рухлівы, неспакойны, вёрткі, рэзкі’. Паўн.-слав. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. ‑kъ ад дзеяслова vьrtěti; гл. вярцець. Крукоўскі (162) лічыць гэту лексему агульнарускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́пет ‘стэпавая птушка’ (ТСБМ), ‘аўдотка’ (мазыр., Федз.–Доўб.), ‘ястраб-цецеравятнік’ (Інстр. 2). Укр. стре́пет, стрепете́нь ‘тс’, рус. стре́пет ‘рэзкі шум, шорах са свістам’, птушка Otis tetrax’, дыял. стре́пел, урал. тре́пел ‘тс’. Гукаперайманне, у аснове якога ляжыць уяўленне аб шораху, шамаценні крылаў; параўн. лац. strepō ‘шумець, бушаваць, грымець’ (Фасмер, 3, 776; ЕСУМ, 5, 438; Антропаў, Назв. птиц, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)