чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды іліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.

1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

Ч. машын.

Ч. хмар.

2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.

Ч. авечак.

Ч. кароў.

Ч. птушак.

3. Гурт, натоўп (людзей).

Ч. хлопчыкаў.

Ч. мужчын.

4. Чарга.

Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

5. у знач. прысл. чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.

Думкі плылі чарадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трактава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

1. Разглядаць, расцэньваць якім‑н. чынам. [П’еса А. Маўзона «Пад адным небам»] у вострай палемічнай форме трактуе актуальныя праблемы сучаснасці. Рамановіч.

2. Даваць тлумачэнне чаму‑н., тлумачыць. Трактаваць закон. // У літаратуры, мастацтве — разумець, тлумачыць пэўным чынам (сюжэт, тэму, вобраз і пад.). Міцкевіч гаворыць, напрыклад, што Пранціся Пустарэвіча, ролю якога яму даводзілася выконваць, трактавалі толькі як прапойцу, не ўваходзячы ў сацыяльную сутнасць гэтага вобраза. «Беларусь».

трактава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго.

Абл. Частаваць. Браты падхапілі ведзьму Барабаху на рукі, панеслі ў шацёр, пачалі частаваць-трактаваць. Есць ведзьма Барабаха, п’е. Якімовіч. // Абдорваць. А Свіда рад быў, рад, вядома: Рублём Міхала ён трактуе, Цыгарай хвацкаю частуе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жывапло́трад густа наезджаных кустоў або дрэў, якія ўтвараюць плот’. Укр. живопліт, польск. żywopłot, чэш. živoplot ’тс’. З польск. żywopłot, дзе з чэш., або ўласная калька франц. haie vive, адкуль калькавана рус. живая изгородь > бел. жывы плот.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балко́н, ‑а, м.

1. Пляцоўка з поручнямі, прыбудаваная знадворку да сцяны дома і злучаная дзвярамі з унутраным памяшканнем. У кватэрах прадугледжаны і газавыя пліты, і прасторныя балконы, і душавыя пакоі, і зручныя сценныя шафы. Грахоўскі.

2. Месца для гледачоў у сярэдніх і верхніх ярусах тэатра. Першы рад балкона.

[Іт. balcone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй. Шамякін. — Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блыня, ‑і, ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі сакавітымі акруглымі пладамі (яблыкамі). Садовая яблыня. Дзікая яблыня. □ Галлё панадна разлапушыў За хатай прадзедавай сад; Чарэшні, яблыні і грушы Сышліся згодліва ў рад. Купала. На яблыні ружовы цвет — Галіна пры галіне. Лужанін. Наліліся антонаўкі сокам густым, Абцяжарылі нізкія яблыні. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пара́дак ’правільная, наладжаная сістэма размяшчэння чаго-небудзь; належны стан чаго-небудзь; устаноўлены лад, план, сістэма кіравання’; пара́дкавы, пара́дкаваць, пара́дком. Да рад (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. поря́док, польск. porządek, чэш. pořádek, серб.-харв. по̏редак і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паднара́д ’падкладка ў абутку ад пад’ёму да наска’ (ТСБМ, Інстр. I, Сцяшк.), поднара́д ’тс’ (ТС). Рус. поднаря́д ’тс’, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад поднарядить ’падшываць нарад або паанарад’ < нарядить < ряд. У бел., відаць, з рус., паколькі дзеясловы ад рад бел. м. не ўласцівыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́тман ’старшы над плытнікамі, які падае каманды таркавым, адказны за плытагонаў і стан плытоў’ (гродз., Нар. сл.; маст., Нар. лекс.; Скарбы). З польск. rotman, часцей retman ’тс’, якія з ням. Rotteрад’, ’натоўп’, ’банда, шайка’, ’атрад’ і mann ’чалавек’, ’мужчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаград будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязи ‘стаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяг ‘група вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)