адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неактуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае істотнага значэння ў сучасны момант, не адпавядае патрабаванням сучаснасці. Але вось праходзіць самы малы час, і гэтая п’еса робіцца неактуальнай, проста-такі часта не цікавай. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бессяме́йны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сям’і. Гаспадарку [Паўла Рудзіна] ў вёсцы вёў яго бессямейны брат. Галавач. // Які праходзіць у адзіноце, без сям’і. Бессямейнае жыццё. / у знач. наз. бессяме́йны, ‑ага, м. Інтэрнат для бессямейных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узрост якога адзін год. Аднагадовая дзяўчынка.

2. Які праходзіць свой цыкл развіцця (ад прарастання насення да наступнага адмірання каліва) на працягу аднаго года. Кукуруза — аднагадовая расліна. Аднагадовыя травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Праходзячы праз фільтр, ачышчацца ад прымесей. Фільтруецца бензін.

2. Прасочвацца праз порыстыя рэчывы. Вада прасочваецца праз глебу і фільтруецца.

3. перан. Разм. Адбірацца, праходзіць адбор.

4. Зал. да фільтраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́чы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны. Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясковымі світаннямі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбу́джанасць, ‑і, ж.

Стан узбуджанага; усхваляванасць, узрушанасць. Трывога прайшла, засталася вясёлая ўзбуджанасць. Чорны. З самай раніцы ў тэхнікуме панавала тая атмасфера ўзбуджанасці, якая звычайна бывае ў дні, калі праходзіць размеркаванне выпускнікоў на працу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міну́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які паказвае мінуты (у 1 знач.). Мінутная стрэлка гадзінніка.

2. Працягласцю ў адну мінуту, каля мінуты. Мінутнае маўчанне. // Кароткачасовы, які хутка праходзіць. Адолеўшы мінутную разгубленасць, Таццяна смела падалася за хлопцам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́зімут, ‑а, М ‑муце, м.

Спец.

1. Вугал паміж плоскасцю мерыдыяна і плоскасцю, якая праходзіць праз пункт назірання і нябеснае цела або іншы прадмет.

2. Вугал, які ўтвараецца ўзятым напрамкам руху і напрамкам на поўнач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)