паскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Правесці некаторы час скачучы.

П. на вяселлі.

2. Пачаць скакаць, кінуцца наўскач.

Заяц паскакаў у лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефанізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) тэлефанізацыю, забяспечыць (забяспечваць) тэлефонам.

|| наз. тэлефаніза́цыя, -і, ж.

Т. новага мікрараёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэзактывава́ць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэзактывацыю. Дэзактываваць збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмілітарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэмілітарызацыю; раззброіць (раззбройваць).

[Фр. démilitariser.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэхларава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэхларацыю. Дэхлараваць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэцэнтралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) дэцэнтралізацыю. Дэцэнтралізаваць кіраўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсарбі́раваць, ‑руе; зак. і незак., што і без дап.

Спец. Правесці (праводзіць) адсорбцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбюрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) карбюрацыю. Карбюраваць газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацані́ць, ‑цаню, ‑цэніш, ‑цаніць; зак., што.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракультывава́ць, ‑тывую, ‑тывуеш, ‑тывуе; зак., што.

Правесці культывацыю, узрыхленне перад сяўбой. Пракультываваць глебу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)