зі́мні, ‑яя, ‑яе.

Тое, што і зімовы. Зімні вечар. Зімняе адзенне. □ Сціхлі песні зімняй буры. Колас. — [Партызаны] цяпер за гарэлымі балотамі, на Ласіным востраве. Там у іх — зімні лагер, — адказала дзяўчына. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакрэ́ктванне і пакрэ́хтванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакрэктваць — пакрактаць, пакрэхтваць — пакрахтаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Да птушынай песні далучалася ад недалёкай рачулкі бязладнае і нястрымнае пакрэктванне жаб. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералі́ў, ‑ліву, м.

Пераход ад аднаго адцення, колеру, тону да другога. Мяккія пералівы святла. Пералівы голасу. □ Пырскі бліснулі на сонцы вясёлкавымі пералівамі. Шамякін. Гучныя пералівы гармоніка і песні поўнілі вёску. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачы́н, ‑у, м.

1. Разм. Пачатак чаго‑н., пачын. Язэп выцер пот. Зачын быў зроблены. Цяпер трэба было расставіць жанчын па дзялянцы. Асіпенка.

2. Пачатак песні, казкі, быліны, які характарызуецца своеасаблівым складам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што і чаго.

Яшчэ больш павялічыць колькасць чаго‑н.; памножыць. Прымножыць грамадскае багацце. □ Зложым з табой казкі, Песні з табой зложым, Радасці і шчасця Краіне прымножым. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказа́цца, ска́жацца; зак.

Разм. Быць вымаўленым, сказаным. Не ўсё задуманае сказалася як належыць. Лужанін. І што ў жыцці завязана — Адразу ўсё развяжацца, І слова, што не сказана, У новай песні скажацца. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вандраваць (БРС), вандраваць і мандриваць ’падарожнічаць’ (Шн., Песні). Праз польск. wędrować да ням. wandern ’тс’ (Карскі, Белорусы, 161; Кюнэ, Poln., 113; Брукнер, 608; Корбут, PF, 4, 422, 470).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набі́рычыць ’насварыцца’ (мінск., Песні сямі вёсак). Параўн. абірычыць ’абстрыгчы, абабраць, абрэзаць’, што, відаць, да бірыч ’зборшчык дані’, адкуль і адпаведная «адмоўная» семантыка (прымус, сварка і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трусо́вы: на тым белым камені́ трусова перʼе (маладз., Песні сямі вёсак). Відаць, прыметнік, утвораны ад назвы страуса (гл. страус), параўн. ст.-бел. струсъ ‘страус’ са стратай пачатковага с.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зве́рнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад звярнуць.

2. Накіраваны на каго‑н., адрасаваны каму‑н. Вершы і песні рабочых паэтаў непасрэдна звернуты да народа і падпарадкаваны задачам вызваленчай барацьбы пралетарыяту. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)