перабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.
1. Перастаўшы брадзіць, стаць гатовым для ўжывання. Перабрадзіла рошчына. Перабрадзіла піва. // перан. Разм. Стаць больш ураўнаважаным пасля бурнага жыцця. Я маўчаў. Мабыць, не перабрадзілі яшчэ мае пачуцці, не выспела трывога. Шамякін.
2. Сапсавацца ў выніку празмернага браджэння. Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвіхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Узняць віхрам, закружыць, завярцець. Прапелер узвіхрыў слупы пылу. Краўчанка. Мацней дыхнуў сіб[е]рны вецер, гайсануў вершалінамі дрэў-прысад, узвіхрыў хмары снегу, засвістаў, загуў. Сіняўскі. / у перан. ужыв. Дзве сілы абудзілі, узвіхрылі Міцевы пачуцці: вайна і Сюзана. Навуменка. // Паставіць віхром, растрапаць (пра валасы). Узвіхрыць чупрыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.
1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.
Маці пяшчотна абняла сына.
2. Акінуць, ахапіць позіркам.
Не а. вачамі прасторы палёў.
3. перан. Акружыць з розных бакоў.
Маладыя рабіны абнялі сядзібу.
Пажар абняў сяло.
4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).
Лясны спакой абняў душу лагодай.
◊
(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.
|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скалану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. каго-што. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.
С. грушу.
Вецер скалануў дзверы.
Машыну скаланула на калдобіне (безас.).
2. што. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.
С. квас.
3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).
Ад холаду яго скаланула.
4. перан., каго-што. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.
Жаль скалануў сэрца маці.
5. перан., каго (што). Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).
Калі скаланём, дык аддасць.
|| незак. скалана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кра́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Рухацца, варушыцца. Ледзь-ледзь краталася толькі бляшанае лісце асін. Броўка. На левай вудзе кратаўся паплавок. Ваданосаў.
2. перан. Абуджацца, узнікаць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Стараста] быў узбуджаны і ўсхваляваны, але гэта ўсё не дасягала глыбіні душы, і недзе ў схаваным кутку краталася радасць. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабудзі́цца, ‑буджуся, ‑будзішся, ‑будзіцца; зак.
1. Перастаць спаць, прачнуцца. [Данілка:] Ну, а далей што было? [Зоська:] Нічога! Тут я прабудзілася. Купала. // Ажыць пасля зімы (аб прыродзе). // Ажывіцца; прыйсці ў стан напружанай дзейнасці. Прабудзіліся далі, Сёлы і гарады. — Смерць фашызму! — сказалі Грозных мсціўцаў рады. Смагаровіч.
2. перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лить сов.
1. (о жидкости) вы́ліць, мног. павыліва́ць;
вы́лить во́ду из ведра́ вы́ліць ваду́ з вядра́;
2. перен. (чувства) вы́ліць;
вы́лить свои́ чу́вства вы́ліць свае́ пачу́цці;
3. (изготовить посредством литья) вы́ліць, адлі́ць;
вы́лить ко́локол из ме́ди вы́ліць (адлі́ць) звон з ме́дзі;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абво́страны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвастрыць.
2. у знач. прым. Пра рысы твару — завостраны, з адзнакамі схуднеласці.
3. у знач. прым. Больш востры, чым звычайна; павышаны, узмоцнены (пра пачуцці, успрыманні і пад.). Абвостраны слых.
4. у знач. прым. Жорсткі, напружаны (аб якіх‑н. адносінах, супярэчнасцях). Абвостраная барацьба. Абвостраныя класавыя супярэчнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
братэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і братні (у 2 знач.), брацкі (у 2 знач.). Але ёсць у вас [братоў] край, Ёсць радзіма на свеце, Дзе чакаюць вас маткі і дом, Дзе вы знойдзеце ласку Братэрскую ў сэрцах, хлеб і песню за кожным сталом. Танк. Мікалай быў хлопцам, які выклікаў у.. [Маі] братэрскія пачуцці. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усялі́цца, усялюся, уселішся, уселіцца; зак.
1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца. Адзін зруб быў ужо выведзены аж пад краквы, відаць, чалавек спяшаўся, каб да зімы ўсяліцца ў новую хату. Краўчанка.
2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Дзеці] баяліся якіх-небудзь геройскіх учынкаў свайго брата. У дзіцячыя душы ўсяліўся жах. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)