сы́пацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -плецца; сы́пся; незак.

1. Пра што-н. сыпкае, дробнае або пра многія прадметы: падаць, валіцца; асыпацца; ляцець, разлятацца ва ўсе бакі; выпадаць.

Са страхі сыплецца снег. 3 торбы сыплецца мука.

2. перан. Пра частыя гукі, словы: чуцца, распаўсюджвацца, гучаць.

Услед сыпаліся жарты.

3. Пра тканіну: разбурацца ў выніку выпадання нітак па абрэзаным краі (разм.).

4. перан. Імкліва ў спеху бегчы.

З узгорка сыпаліся дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы. Ваданосаў.

2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схаладне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном. Пестрак. // Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне. Мележ.

2. перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́йла ’пойла’ (Бяльк., ТС), ’мука, разбоўтаная ў вадзе’ (Варл.), по́іла ’тс’ (Шат.). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Гл. поіва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́янка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Дробна прасеяная мука. Аржаная сеянка.

2. Тое, што і сеянец. К канцу мая расада Аксінні абагнала сеянку Палікарпаўны. Кулакоўскі.

3. Насенне, клубні, прызначаныя для пасеву. [Маці:] — А потым перабрала бульбу. Сеянку ў пограб, а тую, што есці, — у падполле. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаль, жа́ласлівы, жа́ласны, жа́ласць, жа́ліцца, жа́льба і іншыя вытворныя (ТСБМ). Рус. жаль ’шкада’, укр. жаль ’жаль’, польск. żal, чэш. žal, славац. žial, в.-луж. žel, н.-луж. žal, балг., макед. жал ’тс’, серб.-харв. жа̏о ’шкада’, славен. žàl ’шкада, жаль’. Ст.-слав. жаль ’шкада’. Літ. gėlà ’боль; жаль’, ням. Qualмука’, арм. keł ’нарыў’. Прасл. *žalь утворана з асновай на *‑ь (< ) на базе і.-е. кораня *g​uel‑ ’калоць, боль, мука, смерць’ (Покарны, 1, 470–471) Фасмер, 2, 34–35 (дзе і іншая літ-pa); Скок, 3, 671. Гл. яшчэ жалець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абме́ці ’аўсяная мякіна’ (Янк. I), абмецце ’зерне нізкага гатунку’ (Янк. I), абмёты ’самая дробная салома, якая застаецца пасля малацьбы’ (Выг. дыс.), абмеціцамука з пяском, якая абмецена навакол мельнічнага каменя’ (Нас. Доп., КЭС). Гл. амёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарту́ра ’катаванне’ (Ласт.), торту́ры ’мардаванне; строгі допыт з катаваннем’ (Нас.), ’мучэнне’ (Беларусіка, 19, 226). Праз польск. tortura, tortury ’катаванне, мучэнне’ з лац. tortūraмука, катаванне’ < torquēre ’круціць; катаваць’ (Голуб-Ліер, 485; ЕСУМ, 5, 608–609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Люгамі́нкі ’прысмакі’ (шчуч., Сцяц. Сл.). Запазычана з польск. legumina (мн. лік), leguminka (з XVI ст.), ’стручковыя расліны (гарох)’, ’крупы’, ’мука’, ’стравы з іх’, якія з лац. legūmina (мн. лік), ’стручковая агародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муча́нка, му́чанкі, му́чаніца, му́чаныця ’каўбаса са свіной крыві і мукі, грэчневай кашы’ (драг., пін., Вешт., Сл. Брэс. і Нар. лекс.; петрык., Мат. Гом.). Да мука́ (гл.). Адпрыметнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑к‑a (Сцяцко, Афікс. наз., 114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)