Маленя́ ’маленькая істота’ (ТС) прымыкае да ўкр. моўнага арэалу, дзе маля́ ’малыш’, гуц. мале́ ’малое цялё’. Параўн. і рус. арханг. ма́ля ’малыш’, ’эй, малы!’ Прасл. рэгіяналізм malę ’малая істота’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́сенькі ’вельмі маленькі’ (Мал., Янк. 2), стаўб. мале́сінькі, мсцісл. малёсенечкій, малёсенькій (Нар. сл., Нар. словатв., Ян.), рус. паўн., дан. ма́лёсенький, мале́сенький ’тс’. Усходнеславянскае (з суф. ‑ес‑). Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́шанькі, малёшанькі ’невялічкі, дробны’ (Нар. Гом.). Рус. паўн., пск. малёшенький ’тс’, ст.-рус. малешенький ’вельмі маленькі’, ’дробны (пра дождж)’, ст.-серб.-харв. ма̏лашан ’маленькі’. Утворана ад ⁺малехны < малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

була́ны, ‑ая, ‑ае.

Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч. / у знач. наз. була́ны, ‑ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́лечка ’зусім мала’ (Жд. 1). Рус. цвяр., кур. ма́лечко ’мала’, ст.-рус. малечкий ’маленькі’, ст.-чэш. malečko ’нядоўга, кароценькі перыяд часу’, ст.-серб.-харв. малачак, мале́чак ’маленькі’. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лна, ма́льна, ма́льне ’мала што, малаважна’, ’амаль, трохі, зусім мала’ (Нас., Нар. Гом.), ма́лнымалы’, малнасць ’малаважнасць’, ’нямнога’ (раг., Нар. Гом.; горацк., КЭС; Нас.). Рус. смал., наўг. ма́лность ’невялікая колькасць’, ма́льный ’няважны, нязначны, дробязны’, серб.-харв. ма̏лан і ма̀ленмалы, маленькі’. Утворана ад малы і суф. ‑ъn/‑ьn (як касны́ ’касы’). Гом. мальне Казлова (БЛ, 21, 61–62) уключае ў лік бел.-серб.-харв. ізалекс і лічыць яго трансформай прасл. malone. Неімаверна. Значэнне ’чуць не’ не адзінае ў гэтай лексемы (гл. вышэй). Параўн. аналагічна ўтворанае літ. mažnè ’амаль не, трохі’.

Мална́1 ’татарскі мула’ (Шат.), ’той, хто многа гаворыць’ (шальч., воран., трак., Сл. ПЗБ). З літ. malnà ’тс’ < málti ’малоць’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 25; Liet. term., 182).

Мална́2 ’бліскавіца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Рус. валаг. мо́лня ’тс’. Да маланка1 з маладня (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́лец, ма́ліц, ма́ляц ’падлетак, юнак ад 14 да 18 год’ (ТСБМ, Чуд., Др.-Падб., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Мат. Маг., Яруш., Пан. дыс.; маг., КЭС; докш., Янк. Мат.; паўн.-бел., Сл. ПЗБ), ’нежанаты малады чалавек, хлопец’ (Мядзв.; полац., Нар. лекс.), ’прыслужнік, служка’ (Нас.), ма́лец‑вы́растачак ’падлетак’ (Нар. Гом.). Рус. цвяр. мале́ц ’халасцяк’, смал. ма́лец ’парабак’, паўд. ’казак’, ст.-рус. малецъ ’падлетак’, польск. malecмалы хлопец, хлопчык або маладая дзяўчынка, малое дзіця’, серб.-харв. ма̏лац ’тс’. Прасл. malьcь. Да малы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перавандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Вандруючы, перабрацца, перамясціцца на новае месца. — Давядзецца заўтра дасказаць, — прамовіў стары, збіраючыся перавандраваць да сваёй жонкі. Сіняўскі. У якіх толькі руках не бываў малы медны грошыкі .. Перавандраваў у стол карчмара, а адтуль у скарбонку-свінку вясковай дзяўчынкі. «ЛіМ».

2. Вандруючы, пабываць у многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старарэ́чышча, ‑а, н.

Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́сны, -ая, -ае.

1. Які займае недастатковую плошчу, непрасторны.

Ц. пакой.

Цесная вулачка.

2. Пра адзенне, абутак і пад.: малы па памеры.

Цесныя боты.

3. Шчыльна размешчаны адзін каля аднаго.

Дзеці сядзелі цесным радком.

Цесна (прысл.) паставіць кнігі.

4. перан. Абмежаваны, вузкі.

Цеснае кола знаёмых.

5. перан. Блізкі, непасрэдна звязаны з кім-, чым-н.

Ц. кантакт.

Цесная дружба.

Гэтыя праблемы цесна (прысл.) звязаны.

|| наз. цесната́, -ы́, ДМ -наце́, ж. (да 1 знач.) і цясно́та, -ы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)