Саты́ра ’спецыфічная форма мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якой уласціва высмейванне розных адмоўных з’яў’ (ТСБМ), Крукоўскі (Уплыў, 85) лічыць новым запазычаннем з рус. сати́ра ’тс’, якое праз франц. satire паходзіць з лац. satira, больш стараж. satura (lanx) ’блюда з рознымі пладамі, якое кожны год паднасілася багам; дэсерт, сумесь; вершаваная сумесь’ (Фасмер, 3, 565; Праабражанскі, 2, 254). Раўнаверагодна і пасрэдніцтва польск. satyra ’сатыра’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 482.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

веснахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Паэт. Хада вясны. Толькі ціха сніцца зорам крыгалом і веснаход. Машара. // Надыход светлых, радасных падзей, з’яў і пад. Яшчэ шмат хто глядзіць мо варожа На ўспенены дзён веснаход... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утылітары́зм, ‑у, м.

1. Прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для дасягнення якой‑н. мэты.

2. Напрамак у этыцы, які лічыць карысць асновай маральнасці і крытэрыем чалавечых паводзін.

[Ад лац. utilitas — карысць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́па, -ы, мн. -ы, груп, ж.

1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

Г. людзей.

Г. дамоў.

2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад.

Г. студэнтаў.

3. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

Г.раслін.

|| памянш. гру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

|| прым. групавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлюстрава́нне, -я, н.

1. гл. адлюстраваць.

2. Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.

А. дрэў у вадзе.

3. Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.

Навуковая тэорыя адлюстравання.

4. Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.

А. жыцця ў мастацкім творы.

5. Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н.; адбітак.

Убачыць а. радасці ў вачах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хімі́чны, -ая, -ае.

1. гл. хімія.

2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй.

Хімічная рэакцыя.

Хімічныя элементы.

3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі.

Хімічная апрацоўка глебы.

Хімічныя ўгнаенні.

4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах.

Хімічная зброя.

Хімічны карандаш — карандаш з асобым графітам, які пры змочванні піша як чарніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыкл, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Заканамернае, рэгулярнае кола якіх-н. з’яў, дзеянняў, працэсаў.

Гадавы ц. вярчэння Зямлі.

2. Сукупнасць навук, аб’яднаных па якім-н. агульным прынцыпе.

Гістарычны ц.

3. Шэраг, паслядоўны закончаны рад чаго-н.

Ц. вершаў.

Ц. лекцый.

Ц. песень.

|| прым. цыклавы́, -а́я, -о́е (да 2 і 3 знач.) і цыклі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

энерге́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Навука аб заканамернасцях працэсаў і з’яў, прама або ўскосна звязаных з атрыманнем, пераўтварэннем, перадачай, размеркаваннем і выкарыстаннем розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Ядзерная э.

2. Галіна эканомікі, якая ўключае выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі (у 1 знач.).

Атамная э.

|| прым. энергеты́чны, -ая, -ае.

Энергетычныя рэсурсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпнаты́зм, ‑у, м.

1. Сукупнасць з’яў (павышаная ўнушальнасць, самнамбулізм і інш.), якія ўзнікаюць пры гіпнозе.

2. Уст. Тое, што і гіпноз (у 1 знач.). Лячэнне гіпнатызмам.

3. перан. Здольнасць уздзейнічаць на каго‑н. Гіпнатызм музыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схематы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўяўляецца схемай, нагадвае схему (у 1 знач.). Схематычная зарысоўка кругавароту вады.

2. Паказаны ў агульных рысах, у спрошчаным выглядзе. Даследчык шчасліва пазбягае схематычнага, апрыёрнага падыходу да канкрэтных літаратурных з’яў. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)