устарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды. Устарэлыя погляды. Устарэлыя тэорыі. Устарэлая мадэль адзення. Устарэлае слова. □ На Мінскім камвольным камбінаце, напрыклад, ідзе замена ўстарэлых станкоў і машын больш высокапрадукцыйнымі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціхамі́рны, ‑ая, ‑ае.

Спакойны, ціхі; міралюбівы. Блакітны Дунай. Колькі вершаў і песень складзена пра яго ціхамірную гладзь, пра яго ласкавую хвалю! «Звязда». Вярталася Волька ад суседзяў лагодная, у нязвыклым для Казіка ціхамірным настроі. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эканамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Спецыяліст у галіне эканомікі, эканамічных навук, а таксама спецыяліст па эканамічных пытаннях.

2. Прыхільнік эканамізму. [Меньшавіцкая арганізацыя] ішла ў адным радзе з усімі варожымі пралетарыяту элементамі — эканамістамі, ліквідатарамі, сацыял-шавіністамі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

элі́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца элітай; лепшы, адборны. Дзякуючы высокаму ўраджаю база паставіць бульбаводчым гаспадаркам Аршаншчыны элітнага насення ў паўтара раза больш, чым планавалася. «Звязда». // Прызначаны для эліты. Элітныя пасевы.

2. Які ўтварае эліту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыяло́гія, ‑і, ж.

Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання крыніц іанізуючых выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння захворванняў. Кафедра радыялогіі. □ У практыку работы медыцынскіх устаноў .. укараняюцца навейшыя дасягненні біялогіі, фізікі, хіміі і радыялогіі. «Звязда».

[Ад слова радый і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць (рабіць) рэвізію (у 1 знач.). Рэвізаваць магазін. □ — Стоп! — скамандаваў маёр. — Склад рэвізаваць будзем, нешта тут не зусім. «Звязда».

2. Падвергнуць (падвяргаць) рэвізіі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматгра́ннік, ‑а, м.

Геаметрычнае цела, якое абмежавана з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі. Правільны шматграннік. // Прадмет, які мае выгляд такога цела. Фрэзероўшчыца наспявае за адну змену забяспечыць сутачную патрэбу цэха ў шматгранніках, шліцах і іншых дэталях. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксплуата́цыя, ‑і, ж.

1. Бязвыплатнае прысваенне аднымі людзьмі прадуктаў працы іншых людзей, заснаванае на прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці. [Лаўрыновіч:] — Савецкая ўлада вызваліла сялянскую беднату ад эксплуатацыі і памагла ёй стаць на ногі. Лобан. Сацыялістычны прынцып свабоды і роўнасці ўсіх рас і нацый атрымаў верх над капіталістычным прынцыпам эксплуатацыі і прыгнечання. «Звязда».

2. Пастаяннае, сістэматычнае выкарыстанне (зямлі, яе нетраў, чыгунак, дарог, машын, агрэгатаў і пад.) для якіх‑н. практычных мэт. Эксплуатацыя станкоў. □ У горадзе ўведзена ў эксплуатацыю новая аўтаматычная тэлефонная станцыя на 4 тысячы кропак. «Звязда».

[Фр. exploitation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Духавы народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.

2. перан. Зацяжная справа; важданіна. Дэталь невялічкая, а валынкі многа. «Звязда».

•••

Цягнуць валынку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнажы́цце, ‑я, н.

Грамадскае жыццё, нормы, уклад грамадскага жыцця. Трэба забяспечыць больш дзейсную прапаганду норм сацыялістычнага агульнажыцця. «Звязда». [Веньямін] даўно прызвычаіўся да агульнажыцця і можа не зважаць на шум, які трывае ў інтэрнаце ледзь не круглыя суткі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)