ле́свіца, -ы, мн. -ы, -віц, ж.
1. Збудаванне ў выглядзе рада прыступак для пад’ёму і спуску.
Пажарная л.
2. Пераноснае прыстасаванне для пад’ёму і спуску; драбіны.
3. перан. Паслядоўнае размяшчэнне па ўзыходзячай лініі (прадметаў, асоб і пад.).
Іерархічная л.
|| памянш. ле́свічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ле́свічны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
канстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Будова, узаемнае размяшчэнне частак, дэталей якога-н. збудавання, механізма і пад., а таксама само збудаванне, механізм.
К. моста.
Новая к.
2. Размяшчэнне слоў у мове з пункту гледжання іх граматычнай сувязі; граматычная будова словазлучэнняў.
К. складанага сказа.
Сінтаксічная к.
|| прым. канструкцы́йны, -ая, -ае.
Канструкцыйныя матэрыялы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вадака́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Спецыяльнае збудаванне для помпаў, якія перапампоўваюць ваду з вадаёмаў да месца яе выкарыстання. Вежа вадакачкі. □ Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю вадакачкаю, закрываючыся свежаю зеленню раслін. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
водапрыёмнік, ‑а, м.
Гідратэхнічнае збудаванне, якое служыць для забірання вады з рэк, азёр, вадасховішч і пад. Нямала было трывог і сумненняў, калі вясною рунь пакрывалася ільдом, а водапрыёмнік не паспяваў прымаць з палёў талыя воды. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укры́цце, ‑я, н.
Месца або збудаванне, якое ўкрывае, абараняе ад каго‑, чаго‑н. Дванаццаць гаўбіц і палкавая батарэя з укрыцця пазіралі па дарогу. Няхай. Хаваючыся за ўкрыцці, кароткімі перабежкамі, Мірановіч дабраўся да пазіцый першага ўзвода. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
твор, ‑а, м.
Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.). Па просьбе студэнтаў Васіль Рысавец дэкламаваў свае творы. Яго вершы ўжо друкаваліся ў газетах. Дуброўскі. Большасць твораў Р. Пукста цёпла ўспрымалася і ўспрымаецца слухачамі. Дубкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трамплі́н, ‑а, м.
1. Спартыўнае прыстасаванне, збудаванне для адштурхвання пры скачках. Лыжны трамплін.
2. перан. Апора, зыходны пункт для якіх‑н. дзеянняў. [Дасягненні] з’яўляюцца трывалым трамплінам для новага ўзлёту, надзейнай гарантыяй таго, што пяцігодка будзе выканана датэрмінова... «Звязда».
[Фр. tremplin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будынак, будыніна, пабудова, будова, збудаванне / вялікіх памераў: гмах, хароміна, корпус
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус. мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням. Memorial ці франц. mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац. memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́дзеж, -а, мн. -ы, -аў і кало́дзезь, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Збудаванне ў выглядзе вузкай глыбокай ямы, умацаванай ад абвалаў зрубам, трубамі для здабывання вады з ваданосных слаёў зямлі.
Пачысціць к.
2. Яма для розных тэхнічных патрэб (спец.).
Шахтавы к.
Каналізацыйны к.
○
Артэзіянскі калодзеж — буравы калодзеж з труб, які падае глыбінную напорную ваду.
|| прым. кало́дзежны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)